Платек Я. 3/460

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СЕБАСЦЬЯ́Н (Sebastian; сапр. Шэбешцьен; Sebestyen) Георг

(Дзьёрдзь; 17.8.1903, Будапешт — 1989),

венгерскі дырыжор. Скончыў Вышэйшую школу музыкі імя Ф.​Ліста (1921). Вучань Б.Вальтэра. З 1922 працаваў у оперных т-рах Германіі. У 1931—37 дырыжор сімф. аркестра Усесаюзнага радыё ў Маскве, дзе ажыццявіў канцэртныя пастаноўкі опер В.​А.​Моцарта і оперы «Фідэліо» Л.​Бетховена, выступаў у сімф. канцэртах (першы выканаў 1-ю сімфонію Ц.​Хрэннікава і 1-ю сюіту «Рамэо і Джульеты» С.​Пракоф’ева). З 1938 у ЗША, з 1946 у Парыжы. Працаваў дырыжорам у «Алера камік», паставіў шэраг рус. опер у Парыжскай оперы, у т. л. «Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П.​Чайкоўскага. Шмат гастраліраваў, у т. л. ў СССР у 1961.

Літ.:

Григорьев Л.Г., Платек Я.М. Современные дирижеры. М., 1969.

т. 14, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІМЯО́НАЎ Канстанцін Арсенавіч (20.6.1910, с. Казнакова Старыцкага р-на Цвярской вобл., Расія —3.1.1987),

бел., укр. і рас. дырыжор. Нар. арт. СССР (1962). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1936). З 1918 вучыўся ў класах пры Ленінградскай акад. капэле імя М.​І.​Глінкі, спяваў у ёй, у 1928—31 дырыжор капэлы. З 1938 дырыжор Дзярж. акад. сімф. аркестра Беларусі, у 1939—41 маст. кіраўнік і дырыжор Дзярж. нар. аркестра Беларусі. З 1946 выступаў пераважна як сімф. дырыжор з вядучымі аркестрамі краіны. Ў 1961—66 і 1975—76 гал. дырыжор Кіеўскага т-ра оперы і балета імя Т.​Р.​Шаўчэнкі, у 1966—75 — Ленінградскага т-ра оперы і балета імя С.​М.​Кірава. Дзярж. прэмія Украіны імя Шаўчэнкі 1976.

Літ.:

Григорьев Л.Г., Платек Я.М. Современные дирижеры. М., 1969.

Дз.​М.​Жураўлёў.

т. 14, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКАЛА́ЕВА (Тарасевіч) Таццяна Пятроўна

(4,5.1924, г. Бранск, Расія — 13.11.1993),

расійская піяністка, кампазітар, педагог. Засл. арт. Расіі (1955). Нар. арт. СССР (1983). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю па класах фп. (1947, клас А.Гальдэнвейзера) і кампазіцыі (1950), з 1959 выкладала ў ёй (з 1965 праф.). З 1945 салістка Маскоўскай філармоніі. Яе выкананню былі ўласцівы высокая культура і майстэрства, тэхн. свабода. У рэпертуары фп. творы І.​С.​Баха, Л.​Бетховена, Ф.​Шапэна, Р.​Шумана, І.​Стравінскага, П.​Чайкоўскага, А.​Скрабіна, С.​Рахманінава, Дз.​Шастаковіча і інш. Аўтар 2 канцэртаў для фп. з арк. (1950, 1963), сімф. твораў, транскрыпцый і пералажэнняў для фп. і інш. 1-я прэмія Міжнар. конкурсу на лепшае выкананне твораў Баха (Лейпцыг, 1950). Дзярж. прэмія СССР 1951. Міжнар. прэмія імя Шумана 1971 (ГДР).

Літ.:

Григорьев Л., Платек Я. Современные пианисты. 2 изд. М., 1990. С. 244—246.

Т.П.Нікалаева.

т. 11, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ХТЭР Святаслаў Тэафілавіч (20.3.1915, г. Жытомір, Украіна — 1.8.1997),

расійскі піяніст. Нар. арт. СССР (1961). Герой Сац. Працы (1975). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1937—46, з перапынкамі; кл. Г.Нейгаўза). З 1934 канцэртаваў. У 1970—90-я г. неаднаразова гастраліраваў на Беларусі. Для яго выканальніцтва характэрны спалучэнне інтэлектуальнага і эмац. пачаткаў, артыстычнасці і майстэрства, бездакорнага густу і віртуознасці, бліскучае тэхн. майстэрства, багацце гукавога каларыту, цэльнасць і яснасць інтэрпрэтацыі. У рэпертуары вылучаліся «Добра тэмпераваны клавір» І.​С.​Баха, санаты і канцэрты В.​А.​Моцарта, І.​Гайдна, Л.​Бетховена, Ф.​Шуберта, музыка кампазітараў 20 ст., у т. л. С.​Пракоф’ева, Дз.​Шастаковіча. Выступаў у ансамблі з вядучымі інструменталістамі (Ю.​Башметам, А.​Каганам, Д.​Ойстрахам, М.​Растраповічам, Д.​Шафранам) і вакалістамі (Н.​Дарліяк, Дз.​Фішэр-Дзіскаў), буйнейшымі арк. свету. Заснавальнік Міжнар. фестывалю «Снежаньскія вечары» (1981). Дзярж. прэмія СССР 1950. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэміі Расіі 1987, 1996.

Літ.:

Дельсон В.Ю. Святослав Рихтер. М., 1961;

Нейгаўз Г. Размышления, воспоминания, дневники. Избранные статьи. Письма к родителям. 2 изд.М., 1983;

Цыпин Г.М. С.​Рихтер: Творч. портрет. 3 изд. М., 1987;

Григорьев Л., Платек Я. Современные пианисты. 2 изд. М., 1990.

В.​П.​Пракапцова.

С.Т.Рыхтэр.

т. 13, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)