Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАДЖА́ЛЕ ((Caragiale) Іон Лука) (30.1.1852, с. Лука-Караджале, Румынія — 9.6.1912),
румынскі пісьменнік. Чл.Рум.АН (з 1949). Вучыўся ў Бухарэсцкіх кансерваторыі і ун-це. У 1888—89 дырэктар Нац.т-ра ў Бухарэсце. З 1904 у эміграцыі. Друкаваўся з 1873. У сатыр. камедыях «Бурная ноч» (1878), «Пан Леаніда твар у твар з рэакцыяй» (1879), «Згубленае пісьмо» (1884), псіхал. драме «Навала» (1890) выкрываў бездухоўнасць, мяшчанства і маральнае ўбоства, палітыканства і дэмагогію. Аўтар зб-каў апавяданняў, нарысаў і фельетонаў «Нататкі і апавяданні» (1892), «Апавяданні» (1897), «Моманты» (1901), «Моманты, замалёўкі, успаміны» (1908), памфлета «1907 год. Ад вясны да восені» (1907). Творы адметныя гратэскавасцю вобразаў і сітуацый, элементамі камічнага, афарыстычнасцю мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЎСКАЯ ФІНІ́ФЦЬ,
вырабы з металу, дэкарыраваныя эмалямі (фініфцю) і размаляваныя празрыстымі вогнетрывалымі фарбамі; рускі нар.маст. промысел. Існуе з 18 ст. ў г. Растоў Яраслаўскай вобл. Эмаллю запаўняюць дробныя выемкі ці паглыбленні, створаныя тонкімі метал. перагародкамі, або наносяць, як і размалёўку, суцэльным слоем. У 18—19 ст. у тэхніцы Р.ф. выраблялі пераважна абразкі, партрэты і пейзажы. У канцы 19 ст. промысел заняпаў, адроджаны ў 1920-я г. Сучасныя майстры ф-кі «Растоўская фініфць». (В.Салдатава, І.Салдатаў, А.Кокін, В.Горскі, А.Ціхаў, А.Хауноў) вырабляюць пудраніцы, куфэркі, кулоны, завушніцы, брошкі і інш. Акаймаваныя ажурнай філігранню са светлага, цёмнага ці пазалочанага серабра, эмалевыя ўстаўкі аздабляюць акварэльна-празрыстай размалёўкай у выглядзе кветак, пейзажаў, мініяцюрных сюжэтных кампазіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎКА (Аляксей Канстанцінавіч) (н. 20.9.1937, в. Машчаліна Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Д-рфілал.н. (1991), канд.гіст.н. (1971).
Скончыў БДУ (1961). Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1971). З 1954 на культ.-асв. і камсамольскай рабоце. У 1971—79 і 1983—87 у Ін-це эканомікі сусв.сацыяліст. сістэмы АНСССР, у 1979—82 прадстаўнік Саюза сав. т-ваў дружбы і культ. сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы. З 1987 гал. рэдактар час. «Советское славяноведение», з 1989 у Ін-це сусв. л-ры імя М.Горкага Расійскай АН. Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, сав.-польскіх адносін. З канца 1970-х г. распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нац. самасвядомасці, творчасці Ф.Скарыны, Я.Купалы, К.Езавітава, І.Луцкевіча, В.Ластоўскага, М.М.Улашчыка і інш. Укладальнік літ.навук. штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).
Тв.:
Польша: Отечество и социализм. М., 1977;
Тут мой народ: Францішак Скарыпа і бел.літ. XVI — пач. XX стст. Мн., 1989;
Жывом! М.;
Мн., 1997;
Будам жыць! Пра тое самае. Мн.;
М., 1998;
Letter to russian friend = Письмо русскому другу. London, 1979.
аўстрыйскі пісьменнік, прадстаўнік пражскай нямецкамоўнай літ. школы. Скончыў Пражскі ун-т (1906). Друкаваўся з 1909. Аўтар навел «Прысуд», «Качагар» (абедзве 1913), «Ператварэнне» (1916), «У калоніі для зняволеных» (1919), зб-каў «Сузіранне» (1913), «Вясковы лекар» (1919), «Галадамор» (1924). Пасмяротна выйшлі незавершаныя раманы-прытчы «Працэс» (1915, выд. 1925, экранізацыя 1962), «Замак» (1922, выд. 1926), «Амерыка» (1914, выд. 1927), а таксама навелы, дзённікі, афарызмы, лісты. У філас.-алегарычнай прозе К. праблемы адзіноты, трагічнага бяссілля, асуджанасці «маленькага чалавека». Яго маст. манеры ўласцівы спалучэнне розных настрояў і стылявых тэндэнцый, сумяшчэнне рэальна-будзённага з фантастычным, надсусветным, ужыванне сімволікі, алегорыі, гратэску, гумару. Як рэфарматар л-ры істотна паўплываў на маст. слова 20 ст.Літ. прэмія імя Т.Фантане 1915. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Бел.пер. — Прысуд: Апавяданні і мініяцюры. Мн., 1996;
Рус.пер. — Роман. Новеллы. Притчи. М., 1965;
Процесс. Замок. Новеллы и притчи. Из дневников. М., 1989;
Америка. Процесс. Из дневников. М., 1991;
Замок. Новеллы и притчи. Письмо к отцу. Письма Милене. М., 1991.
Літ.:
Затонский Д.В. Франц Кафка и проблемы модернизма. 2 изд. М., 1972;
Шарп Д. Незримый ворон: Конфликт и трансформация в жизни Ф.Кафки: Пер. с англ. Воронеж, 1994;