МЯЧКО́ЎСКІ (Станіслаў Антонавіч) (н. 12.6.1935, в.Паўленкі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аналіт. і фіз. хіміі. Д-рхім.н. (1995). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навук. працы па аналіт. хіміі і фізікахіміі сарбцыйных, іонаабменных і храматаграфічных працэсаў. Распрацаваў новы кірунак у хім. аналізе ультрамалых канцэнтрацый.
Тв.:
Аналитическая химия. 2 изд. Мн., 1991;
Сорбционно-колористический метод анализа следов тяжелых металлов (у сааўт.) // Вестн. БГУ. Сер. 2. 1991. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́СТАЎ (Аляксандр Фёдаравіч) (7.9.1903, г. Валгаград, Расія — 14.5.1960),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1953). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1928). З 1929 працаваў у т-рах Ленінграда, Куйбышава, Масквы. З 1944 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Валодаў моцным трагедыйным тэмпераментам. Глыбокі псіхалагізм, грамадз. пафас, яснасць задумы спалучаліся ў творчасці К. з багатай гукавой і пластычнай тэхнікай. Лепшыя ролі ў Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі: кароль Лір, Атэла, сэр Тобі («Кароль Лір», «Атэла», «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Іван Шуйскі («Цар Фёдар Іванавіч» А.Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Радазубаў («Варвары» М.Горкага), Прыбыткаў («Апошняя ахвяра» Ą.Астроўскага), Варапаеў («Шчасце» паводле П.Паўленкі), Струкаў («Далі неабсяжныя» М.Вірты), Ермашоў «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча) і інш. Здымаўся ў кіно.
Літ.:
Бурьян Б., Лисневский И. На высоком взлете. Мн., 1962.