БО́ЙКА Юрый Рыгоравіч (н. 6.3.1925, г. Саратаў, Расія),

бел. патолагаанатам. Д-р мед. н. (1964), праф. (1965). Скончыў Тбіліскі мед. ін-т (1948). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па паталаг. анатоміі падстраўнікавай залозы і аб ролі сасудзістых расстройстваў пры ўзнікненні вострага запалення гэтай залозы.

Тв.:

Патологическая анатомия и патогенез острого панкреатита. Мн., 1970;

Клинико-анатомический анализ врачебных ошибок Мн., 1994.

т. 3, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРСТВО́Й Яўген Давыдавіч (н. 8.9.1945, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-р мед. н. (1983), праф. (1986). Скончыў Бел. мед. ун-т (1969), дзе і працуе (у 1984—87 заг. кафедры, адначасова гал. дзіцячы патолагаанатам Мін-ва аховы здароўя Беларусі). Навук. працы па тэраталогіі чалавека, праблемах інфекц. захворванняў, марфалогіі шчытападобнай залозы.

Тв.:

Наследственные синдромы множественных врожденных пороков развития. Мн., 1983;

Патоморфология щитовидной железы детей Республики Беларусь, подвергшихся радиоактивному воздействию в результате аварии на Чернобыльской АЭС. Мн., 1993.

т. 17, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБРЫКО́САЎ Аляксей Іванавіч (18.1.1875, Масква — 9.4.1955),

рус. патолагаанатам. Акад. АН СССР (1939) і АМН СССР (1944). Герой Сац. Працы (1945). Чл.-кар. Польскай АН. Скончыў Маскоўскі ун-т (1899). У 1920—53 праф. 1-га Маскоўскага мед. ін-та, адначасова ў 1944—51 дырэктар Ін-та нармальнай і паталагічнай марфалогіі АМН СССР. Працы па марфалогіі туберкулёзу, алергічных рэакцыях, сепсісе, ранавай інфекцыі, паталогіі вегетатыўнай нерв. сістэмы. Дзярж. прэмія СССР 1942.

Тв.:

Основы общей патологической анатомии. 9 изд. М., 1949;

Основы частной патологической анатомии. 4 изд. М., 1950.

т. 1, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІТО́Ў Іван Трафімавіч (4.3.1875, г. Радамышль Жытомірскай вобл., Украіна — 27.11.1949),

бел. вучоны-патолагаанатам. Акад. АН Беларусі (1940), д-р мед. н. (1934), праф. (1927). Засл. дз. н. Беларусі (1939). Скончыў Кіеўскі ун-т (1898), дзе і працаваў у 1912—23. З 1923 у БДУ (заг. кафедраў). З 1946 у Ін-це тэарэт. і клінічнай медыцыны АН Беларусі (заг. аддзела). Навук. працы па паталаг. анатоміі чумы, склеромы, раку, эндэмічнага валляка, хвароб сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, эпідэмічнага менінгіту, высвятленні ролі гельмінтаў у паталогіі чалавека.

Тв.:

Руководство для практических занятий по патологической гистологии. Мн., 1924;

Асновы паталагічнай анатоміі. Ч. 1—2. Мн., 1935—37.

І.Т.Цітоў.

т. 17, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЯ́ГНАЗ (ад дыя... + грэч. gnōsis распазнаванне),

медыцынскае заключэнне пра стан арганізма хворага, захворванне (траўму) ці прычыну смерці, выражанае ў тэрмінах, прынятых класіфікацыямі і пералікам хвароб. Д. — заключны эта дыягностыкі. Ён дапамагае выбраць аптымальныя метады лячэння і прафілактыкі. Адрозніваюць 4 віды Д. Клінічны Д. адлюстроўвае асаблівасці захворвання канкрэтнага хворага і назву пэўнай хваробы. Для яго ўстанаўлення вызначаюць прыроду і механізм развіцця хваробы, ускладненні і хваробы, якія развіваюцца адначасова, характар і ступень парушэння функцый сістэм. Бывае папярэдні і заключны. Патолагаанатамічны Д. устанаўлівае ўрач-патолагаанатам пасля смерці хворага на аснове марфал. змен. Эпідэміялагічны Д. — заключэнне аб прычынах і асаблівасцях узнікнення, развіцці, цячэнні і знікненні эпідэміял. ачага. На яго аснове складаецца план супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Судова-медыцынскі Д. — спец. заключэнне аб сутнасці пашкоджання (хваробы), стане хворага ці прычыне смерці, складзенае на аснове суд.-мед. экспертызы.

М.​Ф.​Сарока.

т. 6, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)