Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЮСУ́ПАЎ Ісмаіл Аксанавіч (2.1.1922, г. Астрахань, Расія — 20.5.1992),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). На фронце з 1942. Камандзір аддзялення сяржант Ю. вызначыўся 29.3.1943 пры вызваленні Камарынскага р-на: у баі за в. Бярозкі першы падняўся ў атаку, у баі за в.Пасудава знішчыў варожы кулямёт з разлікам. Пасля вайны на гасп. рабоце.