Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Нацыянальны саюз» (партыя, Партугалія) 8/114
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НІШ (Moniz) Антоніу Каэтану ды Абрэу Фрэйр Эгаш
(de Abreu Freire Egas; 29.11.1874, г. Эштарэжа, Партугалія — 13.12.1955),
партугальскі неўрапатолаг і нейрахірург. Вучыўся ва ун-тах г. Каімбра (Партугалія) і г. Бардо (Францыя). З 1902 праф. ун-та г. Каімбра, у 1911—44 у Лісабонскім ун-це. Навук. працы па ўдасканаленні метаду ангіяграфіі для дыягностыкі пухлін мозга. Выкарыстаў хірург. ўмяшанне для лячэння некат. псіхічных хвароб, распрацаваў методыку прэфрантальнай лейкатаміі (разрэз белага рэчыва пярэдняга мозга). Нобелеўская прэмія 1949 (разам з В.Р.Гесам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НРЫХ МАРАПЛА́ВЕЦ (Dom Henrique o Navegador; 4.3.1394, г. Порту, Партугалія — 13.11.1460),
партугальскі прынц, арганізатар марскіх экспедыцый (адсюль мянушка, дадзеная ў 19 ст.). Сын караля Жуана I. У 1415 вызначыўся пры заваяванні партугальцамі г. Сеута (Марока), стаў яго правіцелем. З 1419 губернатар г. Сагрыш (Паўд.Партугалія), дзе заснаваў абсерваторыю і мараходную школу; адначасова магістр Ордэна Хрыста (1418—60). З 1418 на сродкі ордэна паслаў з Сагрыша даследчыя экспедыцыі, якія адкрылі Азорскія а-вы (1432—35), рэкі Сенегал і Гамбія, а-вы Біжагош (1437—57), Зялёнага Мыса (1456) і інш. Генрых Мараплавец садзейнічаў таксама развіццю партуг. караблебудавання (асабліва каравел) і картаграфіі, ператварэнню Партугаліі ў буйную марскую дзяржаву, што паклала пачатак каланізацыі партугальцамі Афрыкі.
Літ.:
Бизли Ч.Р. Генрих Мореплаватель: Пер. с англ.М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРО́С ((Quiros) Педра Фернандэс [1560) (?),
г. Эвара, Партугалія — 1614 (?)], іспанскі мараплавец. У 1595—96 гал. кормчы 2-й экспедыцыі А.Менданья дэ Нейры, у 1605—06 начальнік над 3 суднамі ісп. экспедыцыі, пасланай на пошукі «Паўд. зямлі» — Аўстраліі. Адкрыў шэраг астравоў з архіпелага Туамоту, а-вы Даф, Банкс і в-аў Эспірыту-Санта з групы Новых Гебрыд, які прыняў за частку «Паўд. зямлі».
партугальскі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал (1981). З 1935 афіцэр. Камандаваў партуг.калан. войскамі ў Мазамбіку (1968—69) і Анголе (1970—72). З 1972 нач. генштаба ўзбр. сіл Партугаліі. Адзін з лідэраў Руху ўзброеных сіл, які ў крас. 1974 скінуў дыктатуру М.Каэтану (гл.Партугальская рэвалюцыя 1974). У 1974—76 прэзідэнт Партугаліі, садзейнічаў дэмакратызацыі партуг. грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛО́МНІЦТВА (ад лац. palma пальма),
вандраванне, падарожжа веруючых да «святых месцаў» для пакланення. У хрысціян П. пачалося з вандроўкі ў Палесціну, адкуль паломнікі прывозілі пальмавую ветку (адсюль назва). Праваслаўныя наведваюць таксама гару Афон (Грэцыя), Бары (Італія), католікі — Рым, Ларэта, Кампастэла (Італія), Лурд (Францыя), Фатыму (Партугалія). Мусульмане робяць П. (хадж) у Мекку, Медыну (Саудаўская Аравія), Кербелу (Ірак), будысты і сінтаісты — у Нару (Японія), ламаісты — у Лхасу (Кітай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ТА, Нету (Neto) Антоніу Агастынью (17.9.1922, каля г. Луанда, Ангола — 10.9.1979), дзяржаўны дзеяч Анголы, паэт. Скончыў ун-т у г. Каімбра (Партугалія, 1958). Набыў вядомасць як паэт, удзельнік руху за адраджэнне традыцыйнай афр. культуры. У 1960 арыштаваны партуг.калан. ўладамі, сасланы ў Каба-Вердэ. потым у Партугалію. адкуль у 1962 уцёк. З 1962 старшыня Народнага руху за вызваленне Анголы. узначальваў узбр. барацьбу супраць партуг. панавання ў Анголе. З 1975 прэзідэнт Нар. Рэспублікі Ангола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МААСТРЫ́ХЦКІ ДАГАВО́Р 1992,
дагавор краін-удзельніц Еўрапейскіх эканамічных супольнасцей аб стварэнні Еўрапейскага саюза (ЕС), падпісаны ў г. Маастрыхт (Нідэрланды) 7.2.1992 дванаццаццю краінамі (Францыя, Германія, Італія, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Вялікабрытанія, Данія, Ірландыя, Грэцыя, Іспанія, Партугалія). У 1995 да дагавора далучыліся Швецыя, Фінляндыя, Аўстрыя. Асн. мэтай М.д. было ўсебаковае паглыбленне інтэграцыі ў паліт., эканам., валютнай, сац. і інш. сферах, узмацненне грашовых сувязей краін-удзельніц ЕС і стварэнне агульнай грашовай адзінкі (еўра, уведзена з 1999).