Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кацёл паравы 5/522—523; 10/269; 11/101
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАВЫ́ КАЦЁЛ,
кацёл для атрымання пары пад ціскам, вышэйшым за атмасферны. Бываюць газа- і вадатрубныя, з шматразовай цыркуляцыяй і праматочныя. Парапрадукцыйнасць да 4000 т/гадз пры ціску пары 25 МПа і больш, ккдз 93—95%.
У газатрубных П.к. газападобныя прадукты згарання паліва праходзяць па стальных трубах, а вада цыркулюе ў міжтрубнай прасторы. Адрозніваюць жаратрубныя (напоўненую вадой прастору — барабан пранізваюць 1—2 жаравыя трубы вял. дыяметра) і дымагарныя (у днішчы гарыз. барабана ўвальцавана мноства дымагарных труб, па якіх праходзяць дымавыя газы). Газатрубныя П.к. выкарыстоўваліся на параходах, паравозах, стацыянарных парасілавых устаноўках і інш. Выцеснены вадатрубнымі П.к., у якіх вада і паравадзяная сумесь рухаюцца па стальных трубах, што абмываюцца звонку газападобнымі прадуктамі згарання паліва. Найб. пашыраны барабанныя вадатрубныя П.к. з верт. размяшчэннем труб. Маюць натуральную або шматразова прымусовую цыркуляцыю вады, 1 або некалькі барабанаў пад ціскам, у якіх адбываецца раздзяленне вады і пары. Прамацёчныя вадатрубныя П.к. — з аднаразовай прымусовай цыркуляцыяй. Складаюцца з вял. колькасці паралельна ўключаных змеевікоў з метал. трубак, вада ў якія падаецца сілкавальнай помпай і на выхадзе катла пераўтвараецца ў перагрэтую пару. Вадатрубныя П.к. выкарыстоўваюцца на цеплавых электрастанцыях і прамысл.кацельных устаноўках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Парагенератар, гл. Кацёл паравы
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІЯ КО́РКАВЫЯ ФА́БРЫКІ.
Засн. ў канцы 19 ст. ў г. Пінск Брэсцкай вобл.: 1-я дзейнічала з 1893 (уладальнікі дваране), мела паравы рухавік і паравы кацёл, у 1901 працавала 200 рабочых; 2-я дзейнічала ў 1898—1905 (уладальнікі купцы), у 1902 працавала 50 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРНЯ́НСКІЯ КОЎДРАТКА́ЦКІЯ ФА́БРЫКІ.
Дзейнічалі 2 фабрыкі ва ўрочышчы Паперня Слонімскага пав. (цяпер мясцовасць на Пн Брэсцкай вобл.) у 1879—98. Ф-ка Д.Штарэніуса і І.Штарэніуса мела паравы рухавік, 25 ткацкіх станкоў, 5 часальных, 10 прадзільных і 18 інш. машын. У розныя гады працавала 40—60 чал. У 1879 выраблена 3 тыс. аршынаў коўдраў. Ф-ка Г.Штарэніуса мела паравы рухавік, у 1898 працавалі 53 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРНЯ́НСКІЯ СУКО́ННЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ Дзейнічалі мануфактура (1840—58) і фабрыка (1867—1914) ва ўрочышчы Паперня Слонімскага пав. (цяпер мясцовасць на Пн Брэсцкай вобл.). Выраблялі сукны, коўдры, апрэтурную пражу, рабілі набіўку і аздобу тканін. На мануфактуры ў 1844 было 49 ткацкіх станкоў, працавала 146 чал.Ф-ка мела паравы кацёл, 2 вадзяныя катлы, 2 прадзільныя і 3 ткацкія станкі, паравы рухавік; у 1913 працавала 85 рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ГАРБА́РНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1884—1914 у Мінску. Вырабляла скуры, шавецкія загатоўкі і інш. Мела ў 1895 вадзяны рухавік (2 к.с.) і паравы кацёл; у 1913 паравы і нафтавы рухавікі (30 к.с.). У 1902 выпушчана дубленых тавараў на 48,7 тыс.руб., шавецкіх загатовак на 54,6 тыс.руб., інш. скураных тавараў на 7,2 тыс.руб. У 1913 працавала 60 рабочых. Прадукцыю збывалі ў Адэсе, Кішынёве, Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛІ́НСКІ ШКЛОЗАВО́Д Дзейнічаў у 1845—1914 ва ўрочышчы Міхалін Слонімскага пав.
(цяпер вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл.). Выпускаў ліставое і лямпавае шкло, гасп., аптэкарскі, хім. і сталовы посуд. Меў 3 шклоплавільныя печы, з 1908 — паравы лакамабіль (30 к.с.),
з 1913 — паравы кацёл. У розныя гады працавала ад 8 да 202 чал. У-1910 выпушчана лямпавага шкла 2 млн.шт., аптэкарскага і хім. посуду 2 млн.шт., сталовага посуду 1 млн. шт.