ПАКРО́ЎСКІ (Веньямін Веньямінавіч) (1839, Магілёўская губ. — 15.8.1881),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1862). У 1862—76 працаваў у Віцебскай буд.-дарожнай камісіі, у 1876—78 — полацкім епархіяльным архітэктарам. Аўтар праектаў рамонту з частковай рэстаўрацыяй Сафійскага сабора ў Полацку (1869), мураванай царквы для в. Валынцы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. (1881).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Уладзімір Аляксандравіч) (18.3.1871, Масква — 1931),
расійскі архітэктар. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1909). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1892—98), выкладаў там жа (1912—17), ін-тах Жаночым політэхн. і грамадз. інжынераў. Працы ў неарускім стылі: мемар. храм пад Лейпцыгам (Германія; 1912—13), банк у Ніжнім Ноўгарадзе (1913), будынак пазыковай касы ў Маскве (1914, з Б.Нілусам), комплекс т.зв. Фёдараўскага гарадка ў Царскім Сяле (цяпер г. Пушкін Ленінградскай вобл.) — сабор (1912), карпусы казарм і афіцэрскага сходу (1910—12). Адзін з удзельнікаў праектавання Волхаўскай ГЭС (адкрыта ў 1926).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Георгій Фёдаравіч) (н. 15.1.1915, г. Сімферопаль, Украіна),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948) і Генштаба (1955). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 нач. штаба стралк. палка, з ліст. 1942 камандзір партыз. злучэння на тэр. Украіны, Арлоўскай вобл., у Цэнтр. штабе партыз. руху, з лютага 1944 камандзір партыз. брыгады «Народныя мсціўцы» імя Варанянскага (дзейнічала на тэр. Лагойскага і Плешчаніцкага р-наў), якая пусціла пад адхон каля 30 эшалонаў праціўніка, сумесна з часцямі Чырв. Арміі вызваляла г. Вілейка, Маладзечна, Смаргонь. Да 1964 у Сав. Арміі, потым у Мін-ве знешняга гандлю СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Мікалай Пракопавіч) (19.5.1909, с. Сарагожскае Ляснога р-на Цвярской вобл., Расія — 4.8.1976),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Калінінскую сав.парт. школу (1931), у 1937—39 вучыўся ў Мінскім пед. ін-це. З 1932 на камсам. і парт. рабоце ва Ушачах, Рудзенску. У пач.Вял.Айч. вайны ў тыле ворага кіраўнік патрыят. падполля ў Рудзенскім р-не, арганізаваў і ўзначаліў партыз. атрад (з сак. 1943 брыгада) «Беларусь». Пасля вайны на парт. рабоце ў Барысаве, Баранавічах, у апараце ЦККП(б)Б, СМБССР. Чл.ЦККПБ у 1949—52. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—55.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Фёдар Васілевіч) (1855, с. Падольскае Краснасельскага р-на Кастрамской вобл. — 13.8.1903),
бел. археолаг. Чл.-кар. Маскоўскага археал.т-ва (1893). Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1879). З 1879 выкладаў у Мінскім, з 1880 — у Віленскім духоўных вучылішчах. У 1884—1902 хавальнік Віленскага музея старажытнасцей, склаў апісанне яго фондаў. Праводзіў археал. даследаванні на тэр. Беларусі, паўд.-ўсх. Літвы і Кастрамской губ.
Склаў археал. карты Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губ. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні 9-га археал. з’езда (Вільня, 1893). Узнагароджаны вял. сярэбраным медалём Рус.археал.т-ва. Асн. творы: «Археалагічная карта Віленскай губерні» (1893), «Археалагічная карта Гродзенскай губерні» (1895), «Курганы на мяжы сучаснай Літвы і Беларусі» (1895), «Да даследавання басейна Віліі ў археалагічных адносінах» (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Міхаіл Мікалаевіч) (29.8.1868, Масква — 10.4.1932),
савецкі гісторык, парт. і дзярж. дзеяч. Акад.АНСССР (1929) і АНБССР (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Прыхільнік «легальнага марксізму». З 1909 у эміграцыі. У 1910—13 выдаў 5 тамоў «Рускай гісторыі са старажытных часоў», апублікаваў «Нарыс гісторыі рускай культуры» (ч. 1—2, 1915—18). З 1917 у Расіі, удзельнік Кастр.ўзбр. паўстання ў Маскве, старшыня Массавета. У пач. 1918 удзельнічаў у мірных перагаворах з Германіяй у Брэсце, далучаўся да «левых камуністаў». 3 мая 1918 нам. наркома асветы РСФСР. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камуніст. акадэміі, Ін-та Чырвонай прафесуры, Ін-та гісторыі АНСССР, Цэнтр. архіва, адзін з заснавальнікаў і рэдактараў час. «Историк-марксист», «Красный архив», «Борьба классов». Пад яго рэд. апублікавана серыя дакументаў «Міжнародныя адносіны ў эпоху імперыялізму» (т. 1—9, 1931—37), «Паўстанне дзекабрыстаў» (т. 1—6, 1925—29) і інш. У 1930-я г. ў сав.гіст. навуцы дамінавала гіст. «школа П.».
расійскі оперны рэжысёр, педагог. Нар. арт Беларусі (1955). Нар.арт.СССР (1961). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1937). Ў 1937—43 рэжысёр (з 1939 маст. кіраўнік) Горкаўскага т-ра оперы і балета. З 1943 рэж., у 1952—63 і 1967—82 гал.рэж.Вял.т-ра ў Маскве. З 1954 праф.Рас. акадэміі тэатр. мастацтва. Заснавальнік (1972), маст. кіраўнік і рэжысёр Маскоўскага музычнага камернага тэатра. Яго пастаноўкам уласцівы высокая маст. культура, падкрэсленая тэатральнасць, смелы рэжысёрскі пошук. Сярод пастаўленых ім спектакляў: у Горкаўскім т-ры — «Ніжагародцы» Э.Напраўніка (1942); у Ленінградскім малым т-ры оперы і балета — «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1946), «Ваявода» П.Чайкоўскага (1949); у Вял. т-ры — «Варожая сіла» А.Сярова (1947), «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны (1948), «Садко» М.Рымскага-Корсакава і «Галька» С.Манюшкі (абодва 1949), «Аіда» (1951), «Травіята» (1953), «Фальстаф» (1962), «Атэла» (1978) Дж.Вердзі, «Снягурачка» Рымскага-Корсакава (1954), «Сямён Катко» (1970) і «Гулец» (1974) Пракоф’ева, «Руслан і Людміла» М Глінкі (1972), «Выкраданне месяца» А.Тактакішвілі і «Мёртвыя душы» Р.Шчадрына (1977), «Арлеанская дзева» Чайкоўскага (1990), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1993), «Хаваншчына» М.Мусаргскага (1995), «Франчэска да Рыміні» С.Рахманінава (1998) і інш. Шэраг спектакляў паставіў за мяжой, у т.л. «Вогненны анёл» Пракоф’ева (1981, Прага). У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паставіў оперы «Алеся» Я.Цікоцкага (1944, вызначалася нац. своеасаблівасцю) і «Кармэн» Ж.Бізэ (1945). Аўтар кніг па пытаннях муз.т-ра. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1949, 1950. Ленінская прэмія 1980. Дзярж. прэмія Расіі 1994.
Літ. тв.: Об оперной режиссуре. М., 1973; Размышления об опере. М.. 1979; Беседы об опере М., 1981; Ступени профессии. М., 1984; Сотворение оперного спектакля. М., 1985; Введение в оперную режиссуру. М., 1985.
Літ.:
Чудновский М.А. Режиссер ставит оперу... М., 1967;