Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Паверхневы эфект 1/207; 7/151, 587—588; 10/122
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́РХНЕВЫ ІНТЭГРА́Л,
інтэграл ад функцыі, зададзенай на якой-н. паверхні. Выкарыстоўваюцца пры рашэнні фіз. задач.
Да П.і. зводзіцца, напр., задача вылічэння масы, размеркаванай па зададзенай паверхні з пераменнай паверхневай шчыльнасцю (П.і. 1-га роду), што вядзе да вылічэння двайных інтэгралаў (гл. Кратны інтэграл). Некаторыя задачы фізікі, напр., задача вызначэння патоку вадкасці праз зададзеную паверхню, зводзяцца да вылічэння П.і., дзе паверхня мяркуецца арыентаванай (мае зададзены дадатны напрамак нармалі да яе). Такія інтэгралы наз. П.і. 2-га роду і звязаны з трайнымі інтэграламі па аб’ёме, які абмежаваны зададзенай паверхняй (гл. Астраградскага формула), а таксама з крывалінейнымі інтэграламі ўздоўж замкнутага контуру, які абмяжоўвае зададзеную паверхню (гл. Стокса формула).
т. 11, с. 465
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Скін-эфект, гл. Паверхневы эфект
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КРАКЕЛЮ́Р (франц. craquelure),
растрэскванне слаёў грунту, фарбы або лаку ў творах жывапісу. Бывае паверхневы ці глыбокі, жорсткі (з вострымі краямі), мяккі, або, плывучы. К. ўзнікаюць ад нераўнамернага высыхання (усадкі) сувязных рэчываў, мех. уздзеянняў (удар, страсенне) і інш.
т. 8, с. 445
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЛІКУЛІ́Т,
гнойнае запаленне валасяных мяшочкаў (фалікулаў). Выклікаецца стафілакокамі. Адрозніваюць Ф. паверхневы і глыбокі. Пры паверхневым на твары, шыі, канечнасцях — дробныя вузельчыкі з гнойнай галоўкай, якія падсыхаюць; пры глыбокім — больш буйныя ярка-чырв. конусападобныя ўтварэнні, якія прарываюцца з выдзяленнем гною. Лячэнне тэрапеўтычнае.
т. 16, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАРЫ́ЦЫЙ,
вострае гнойнае запаленне тканак пальцаў. Часцей узнікае пры інфіцыраваных мікратраўмах (ранкі, трэшчыны, уколы і інш.). Звычайна бывае на пальцах рукі, радзей ступні. Узбуджальнікі — стафілакок, стрэптакок, змешаная інфекцыя, зрэдку гніласная (ранкі ад укусаў). Адрозніваюць П. паверхневы (скурны, паз- і падпазногцевы, падскурны) і глыбокі (сухажыльны, касцявы, сустаўны, лімфатычны, пандактыліт). Прыкметы: моцны боль, ацёк і гіперэмія пальцаў. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., хірургічнае.
т. 12, с. 43
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕТРАВЫ́Я ЦЯЧЭ́ННІ,
марскія цячэнні, якія ўзнікаюць у выніку ўздзеяння ветру на водную паверхню. Развіваюцца пад сукупным уплывам сіл трэння, турбулентнай вязкасці, градыента ціску, адхіляючай сілы вярчэння Зямлі і інш. Ахопліваюць паверхневы слой мора таўшчынёй каля 100 м. Называюцца таксама дрэйфавымі цячэннямі, калі вецер, што выклікае іх, устойлівы (напр., Паўн. і Паўд. пасатныя цячэнні, Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне, або цячэнне Зах. Вятроў, і інш.).
т. 4, с. 129
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́КСА ФО́РМУЛА,
адна з асн. інтэгральных тэарэм вектарнага аналізу, якая звязвае паверхневы інтэграл з крывалінейным. У вектарнай форме мае выгляд:
, дзе
— вектарнае поле, зададзенае ў кожным пункце М на паверхні S; — ротар вектарнага поля , L — замкнёная крывая, якая абмяжоўвае паверхню S. Прапанавана Дж.Г.Стоксам (1854). Гл. таксама Астраградскага формула.
т. 15, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)