Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Обаль (в., Гарадоцкі р-н) 3/350; 7/563
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Обаль (в., Сенненскі р-н) 7/563; 9/487 (к), 488
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
О́БАЛЬ,
вёска ў Халамерскім с/с Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл., на р.Обаль. Цэнтр саўгаса. За 46 км на ПнЗ ад г. Гарадок, 85 км ад Віцебска, 22 км ад чыг. ст. Бычыха. 213 ж., 96 двароў (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БАЛЬ,
рака па Пн Беларусі, у Гарадоцкім, Шумілінскім і Полацкім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 148 км. Пл. вадазбору 2690 км². Выцякае з воз.Езярышча каля г.п. Езярышча Гарадоцкага р-на, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Новыя Гараны Полацкага р-на. Цячэ на паўн.-зах.ч. Гарадоцкага ўзв. і паўн.-ўсх.ч. Полацкай нізіны. Асн. прытокі: Свіна, Ценіца, Глыбачка (справа), Чарнуйка, Чарнаўка, Чарняўка, Выдрыца, Усыса, Будавесць (злева). Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 0,3—0,6 км (найб. 2,5 км; у вярхоўі невыразная. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, шыр. 8—20 м у верхнім цячэнні, 20—40 м у сярэднім, 25—30 м у ніжнім. Берагі стромкія, у вярхоўі нізкія, забалочаныя. Замярзае ў канцы 1-й дэкады снеж., крыгалом у пач. красавіка. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 19,4 м³/с. На рацэ Ключагорскае вадасх. ў Гарадоцкім р-не, г.п.Обаль у Шумілінскім р-не.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
О́БАЛЬ,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Обаль (цячэ праз возера), за 28 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,3 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 568 км². Схілы катлавіны выш. 6—10. м, сугліністыя, на Пн супясчаныя, пад хмызняком. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Пойма шыр. да 300 м, забалочаная. Дно плоскае, ілістае, каля ўсх. берага сапрапелістае. Поўнасцю зарастае. Упадаюць 4 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БАЛЬ,
вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Абалянка, на аўтадарозе Сянно—Багушэўск. Цэнтр сельсавета. За 22 км на У ад г. Сянно, 78 км ад Віцебска, 16 км ад чыг. ст. Багушэўская. 457 ж., 195 двароў (2000). З-д кармавых дабавак, лясніцтва. Дапаможная школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі.