амерыканскі анколаг. Праф. ун-та ў г. Сан-Францыска. Навук. працы па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу. Нобелеўскаяпрэмія 1989 (разам з Х.Вармусам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БЕРТС (Roberts) Рычард (1943, Вялікабрытанія),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. З 1963 у ЗША. Адкрыў (1977, адначасова і незалежна ад Ф.Шарпа) перарывістую структуру гена. Нобелеўскаяпрэмія 1993 (разам з Шарпам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ТА (Kroto) Гаральд (н. 7.10.1939, г. Уісбіч, Вялікабрытанія),
англійскі хімік. Скончыў Шэфілдскі ун-т (1964). З 1967 у Сусекскім ун-це (з 1985 праф.). Навук. працы па даследаванні структуры фулерэнаў. Нобелеўскаяпрэмія 1996 (разам з Р.Кёрлам, Р.Смелі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁРЛ (Curl) Роберт (н. 23.8.1933, г. Аліс, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1957). З 1958 ва ун-це У.М.Райса (г. Х’юстан; з 1967 праф.). Навук. працы па даследаванні адкрытых ім фулерэнаў (1985). Нобелеўскаяпрэмія 1996 (з Г.Крота, Р.Смелі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДАЛ (Kendall) Эдвард Калвін (8.3.1886, г. Саўт-Норуалк, ЗША — 4.5.1972),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1950). Скончыў Калумбійскі ун-т (1910). З 1952 у Прынстанскім ун-це. Навук. працы па даследаванні гармонаў кары наднырачнікаў. Адкрыў картызон. Нобелеўскаяпрэмія 1950 (разам з Т.Рэйхштэйнам, Ф.Хенчам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДРУ (Kendrew) Джон Коўдэры (н. 24.3.1917, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), з 1946 працуе ў ім. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе бялковых малекул. Устанавіў прасторавую будову малекулы міяглабіну. Нобелеўскаяпрэмія 1962 (разам з М.Ф.Перуцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГЕ (Lange) Крысціян (17.9.1869, г. Ставангер, Нарвегія — 11.12.1938),
дзеяч нарв. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Скончыў ун-т у Осла (1893). Настаўнічаў. У 1909—33 ген. сакратар Міжпарламенцкага саюза. Выступаў з пазіцый пацыфізму. У 1920—37 дэлегат ад Нарвегіі ў Лізе нацый. Нобелеўскаяпрэмія міру 1921 (разам з Х.Я.Брантынгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЭК (Black) Джэймс Уайт (н. 1924),
англійскі фармаколаг. Праф. Лонданскага ун-та (1973). Чл. Лонданскага Каралеўскага т-ва (1978). Навук. працы па стварэнні і выкарыстанні новых проціпухлінных і процівірусных прэпаратаў, для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб і язвавай хваробы страўніка. Нобелеўскаяпрэмія 1988 (разам з Дж.Х.Хітчынгсам і Г.Б.Элаянам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЎНСФІЛД (Hounsfield) Годфрэй Ньюбалд (н. 28.8.1919, г. Ньюарк, Вялікабрытанія),
англійскі інжынер-фізік; адзін з распрацоўшчыкаў камп’ютэрнай тамаграфіі. Скончыў Лонданскі каледж Фарадэя (1951). З 1951 працаваў у кампаніі EMI. Стварыў (1969) камп’ютэрны рэнтгенаўскі тамограф для сканіравання ўнутр. органаў (EMI-сканер). Нобелеўскаяпрэмія 1979 (з А.М.Кормакам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РНАЛЬДСАН (Arnoldson) Клас (27.10.1844, г. Гётэбарг — 20.2.1916),
грамадскі дзеяч Швецыі, публіцыст. У 1881—87 дэпутат швед. парламента. Выступаў за нейтралітэт Швецыі і аб’яднанне сканд. краін. Адзін з заснавальнікаў Швед. саюза міру і арбітражу (1883). Удзельнічаў у вырашэнні нарв. канфлікту (1895—1905) як прыхільнік аддзялення Нарвегіі ад Швецыі. Нобелеўскаяпрэмія міру (1908, разам з Ф.Баерам).