НЕКАРЭ́КТНЫЯ ЗАДА́ЧЫ,
гл. ў арт. Карэктныя і некарэктныя задачы.
т. 11, с. 278
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Карэктныя і некарэктныя задачы 5/471; 6/369
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́КТНЫЯ І НЕКАРЭ́КТНЫЯ ЗАДА́ЧЫ,
класы матэм. задач, якія адпавядаюць пэўным умовам вызначанасці іх рашэнняў.
Задача наз. карэктнай, калі яе рашэнне існуе, пры гэтым яе рашэнне адзінае і ўстойлівае. Задача, якая не задавальняе гэтым умовам, наз. некарэктнай. Напр., сістэма алг. ураўненняў з нулявым дэтэрмінантам некарэктная, з ненулявым — карэктная. Некарэктнымі з’яўляюцца многія задачы геафізікі, аэра-, тэрма- і электрадынамікі, аптымальнага кіравання і асабліва адваротныя задачы матэм. фізікі, у якіх характарыстыкі фіз. працэсаў выяўляюцца па выкліканым імі эфекце. Некарэктныя задачы доўгі час лічыліся пазбаўленымі фіз. сэнсу. У 1960-я г. А.М.Ціханаў абгрунтаваў набліжаныя метады рашэння такіх задач.
На Беларусі тэорыя некарэктных задач распрацоўваецца ў Ін-це матэматыкі Нац. АН з 1965 і ў БДУ з 1972.
Літ.:
Тихонов А.Н., Арсенин В.Я. Методы решения некорректных задач. 3 изд. М., 1986;
Лаврентьев М.М., Савельев Л.Я. Линейные операторы и некорректные задачи. М., 1991;
Лисковец О.А. Вариационные методы решения неустойчивых задач. Мн., 1981.
А.А.Ліскавец.
т. 8, с. 121
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭМАТЫЧНАЯ ФІЗІКА
Матэматычная фізіка на Беларусі развіваецца з 1950-х г. у БДУ і ін-тах Нац. АН Беларусі. Даследаваліся краявыя задачы тэорыі цеплаправоднасці і цепла- і масапераносу, укараняўся метад інтэгральных пераўтварэнняў для рашэння розных краявых задач тэорыі пераносу цяпла і рэчыва (А.В.Лыкаў з супрацоўнікамі). У Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі ў 1959—64 распрацоўваліся метады рашэння краявых задач тэорыі цеплаправоднасці (А.В.Іваноў з супрацоўнікамі); з 1962 даследуецца матэматычная тэорыя хваль, у т. л. краявыя задачы тэорыі дыфракцыі хваль (Я.А.Іваноў, Л.В.Чаркесаў і інш.) і некаторыя краявыя задачы на спалучэнне разнавідных дыферэнцыяльных ураўненняў і іх сістэм, задач тэорыі ваганняў стрыжняў і бэлек (С.І.Гайдук). У БДУ вывучаны несамаспалучаныя задачы для некаторых гіпербалічных сістэм на плоскасці (В.Ф.Ждановіч), даследавана вырашальнасць шэрагу краявых задач (М.І.Брыш, В.І.Карзюк, М.І.Юрчук і інш.), распрацаваны метады энергетычных няроўнасцей даследавання краявых задач для дыферэнцыяльна-аператарных ураўненняў вышэйшых парадкаў (М.І.Юрчук і інш.) і краявых задач у нецыліндрычных абласцях (В.І.Карзюк і інш.), атрымаў сваё развіццё выкарыстаны Я.А.Івановым метад тэарэм складання для ўраўненняў Гельмгольца і сістэм ураўненняў Максвела (В.Ц.Ерафеенка і інш.), даследаваліся некарэктныя ў сэнсе Ж.Адамара—І.Г.Пятроўскага задачы (М.І.Юрчук і інш.), зроблена гаматэтычная класіфікацыя эліптычных ураўненняў, сістэм і краявых задач для іх (А.Ц.Ус, У.І.Шаўчэнка і інш.).
Літ.:
Иванов А.В. Операционный метод в задачах теплопроводности и тепло- и массопереноса // Теплофизика в литейном производстве. Мн., 1963;
Лыков А.В. Теория теплопроводности. М., 1967;
Иванов Е.А. Дифракция электромагнитных волн на двух телах. Мн., 1968;
Юрчук Н.И. Метод квазиобращения для задачи управления начальным условием для уравнения теплопроводности с интегральным краевым условием // Дифференциальные уравнения. 1998. Т. 34, №4;
Корзюк В.И. Метод энергетических неравенств и операторов осреднения // Вестн. БГУ, Сер. 1. 1996. №3;
Ерофеенко В.Т. Теория сложения. Мн., 1989.
С.І.Гайдук, М.І.Юрчук.
т. 18, кн. 2, с. 512
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)