НАХА́БЦАЎ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 16.7.1938, ст. Болшава Мыцішчанскага р-на Маскоўскай вобл.),
расійскі кінааператар. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1961). Лепшыя фільмы зняў з рэжысёрам Э.Разанавым: «Дайце кнігу скаргаў» (1965), «Беражыся аўтамабіля» (1966, абодва з А.Мукасеем), «Зігзаг удачы» (1968), «Службовы раман» (1977), «Гараж» (1980), а таксама тэлефільмы «Іронія лёсу, або З лёгкім парам» (1975), «Пра беднага гусара закіньце слова» (1980). Сярод інш. работ «Гэта салодкае слова — свабода» (1973), «Масква — любоў мая» (1974, сумесна з Японіяй), тэлефільмы «Той самы Мюнхгаўзен» (1979), «Формула кахання» (1984), «Маскоўскія канікулы» (1995). Фільмы вылучаюцца тонкім пачуццём стылю, выразнасцю партрэтных характарыстык. Дзярж. прэмія СССР 1977. Дзярж. прэмія Расіі 1979.
т. 11, с. 218
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕРАСІ́ЙСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т КІНЕМАТАГРА́ФІІ імя С.Герасімава.
Засн. ў 1919 у Маскве як Дзяржкінашкола, з 1922 Дзярж. майстэрні кінамастацтва, з 1925 тэхнікум кінематаграфіі, з 1930 — ін-т (з 1934 — Усесаюзны), з 1992 сучасная назва.
Арганізатары і першыя педагогі — У.Гардзін, Л.Куляшоў і інш. У розныя часы ў ін-це выкладалі: С.Бандарчук, А.Баталаў, Г.Волчак, Герасімаў (з 1985 ін-т яго імя), А.Згурыдзі, І.Іваноў-Вано, Р.Кармен, У.Пудоўкін, М.Ром, І.Саўчанка, І.Таланкін, Э.Цісэ, С.Эйзенштэйн і інш. Мае ф-ты: рэжысёрскі, акцёрскі, сцэнарна-кіназнаўчы, кінааператарскі, маст. і эканам.; дзённую і завочную формы навучання; аспірантуру; больш за 20 кафедраў, н.-д. сектар, шэраг лабараторый, навуч. кінастудыю, фільматэку, б-ку. Сярод выпускнікоў: рэжысёры і аператары А.Міхалкоў-Канчалоўскі, Э.Клімаў, П.Лебешаў, М.Міхалкоў, К.Муратава, У.Нахабцаў, Э.Разанаў, І.Слабневіч, А.Таркоўскі, В.Юсаў і інш.; бел. рэжысёры І.Дабралюбаў, Дз.Зайцаў, М.Пташук, В.Рубінчык, Б.Сцяпанаў, В.Тураў і інш.
т. 16, с. 265
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)