НАЗІ́Р (сапр. Назіраў) Хакім
(н. 15.10.1915, Ташкент),
узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1984). Скончыў Ташкенцкі пед. ін-т (1941). Друкуецца з 1935. Аўтар зб-каў апавяданняў «Тыя, што спаборнічаюць» (1951), «Цана чалавека» (1958), «У пошуках героя» (1970), тэматычна і стылёва набліжаных да нарысаў; аповесцей «Нязгасныя маланкі» (1957), «Хлопцы, што прывялі мора» (1962), «Вятры Кактэрака» (1968), рамана «Крылы сокала» (1973) актуальнай сац.-паліт. і маральна-этычнай праблематыкі, адметных шматграннасцю асэнсавання духоўнага жыцця народа. Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы Н. пераклалі Г.Васілеўская, П.Кавалёў, Я.Каршукоў, Л.Цяляк.
Тв.:
Бел. пер. — Вогненная рака ў пясках. Мн., 1977;
Рус. пер. — Ветры Коктерака М., 1971;
Сабир — внук Надира. М., 1979.
т. 11, с. 127
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФА́РАЎ (Назір) (9.1.1905, г. Джызак, Узбекістан — 1.4.1985),
узбекскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Узбекістана (1950). Нар. пісьменнік Узбекістана (1975). Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў апавяд. і нарысаў «Землякі» (1958), «Залаты месяц» (1961), «Кропля крыві» (1967), аповесцей «Празорлівая дзяўчына» (1961), «Аб пражытым і перажытым» (1968, Дзярж. прэмія Узбекістана 1968), рамана «Наўруз» («Час белых буслоў», 1973) і інш., п’ес «Абуджэнне» (1938), «Золак Усходу» (1948), драмы «Школа жыцця» (1954), камедыі «Каму гора, каму смех» (1963) і інш. Адзін з аўтараў сцэнарыя фільма «Бура над Азіяй» (1965). На бел. мову раман «Дні праклёну і дні надзеі» (1982) пераклаў А.Жук.
т. 14, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)