Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́КАЎ (Мітрафан Барысавіч) (да 1911 МартышчанкаМітрафан Паўлавіч; 15.6.1882, хутар Шарпаеўка, Растоўская вобл., Расія — 27.11.1934),
рускі жывапісец, заснавальнік сав. батальнага жывапісу. Вучыўся ў Адэскім маст. вучылішчы (1898—1903), Пецярбургскай АМ (1903—11). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1925). Аўтар карцін «Тачанка» (1925), «Кавалерыйская атака», «Трубачы Першай коннай арміі», «Атрад Будзённага» (абедзве 1934) і інш., у якіх з гіст. дакладнасцю, пераканаўча ўзнавіў гераічныя будні грамадз. вайны, атмасферу 1920-х г. Ініцыятар стварэння дыярам і панарам (эскізы дыярам «Штурм Перакопа», 1931; «Абарона Царыцына», 1933, і інш.). Імя Грэкава прысвоена Студыі ваенных мастакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНЬКО́ВІЧ (Мітрафан Іванавіч) (27.6.1900, в. Пячары Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.9.1943),
генерал-маёр танк. войск (1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., Варонежскім франтах. Танк. корпус на чале з З. вызначыўся 22.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Загінуў у баі пры вызваленні г. Прылукі.
расійскі акцёр; адзін з заснавальнікаў рэалізму ў рус. тэатры. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1835). З 1836 у трупе Александрынскага т-ра. Ролі вызначаліся псіхалагізмам, віртуозным майстэрствам пераўвасаблення, шырокім творчым дыяпазонам — ад вострай сатырычнасці, часам парадыйна-гратэскнага камізму, да трагедыйнасці: Хлестакоў, Падкалёсін («Рэвізор», «Жаніцьба» М.Гогаля), Мошкін («Халасцяк» І.Тургенева), Мітрафан («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Ціхан («Навальніца» А.Астроўскага), Сінічкін («Леў Гурыч Сінічкін» Дз.Ленскага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Мітрафан Пятровіч) (22.2.1836, С.-Пецярбург — 4 ці 10.1.1904),
рускі муз. дзеяч, выдавец, мецэнат. У яго доме ў 1880—90-я г. збіраліся пецярб. кампазітары т.зв. Бяляеўскага гуртка на чале з М.Рымскім-Корсакавым. Заснаваў Глінкаўскія прэміі (1884, пакінуў фонд для іх), «Рускія сімф. канцэрты» (1885), выд-ва «М.П.Бяляеў у Лейпцыгу» з нотагандл. базай у Пецярбургу (1885), «Рускія квартэтныя вечары» (1891). Старшыня Пецярб.т-ва камернай музыкі (з 1898); наладжваў штогадовыя конкурсы на лепшы камерна-інстр. твор (з 1892, з прысуджэннем прэмій).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАСАЎ (Мітрафан Аляксеевіч) (1839, г. Дзмітрыеў-Льгоўскі Курскай вобл., Расія — 26.1.1881),
рускі філолаг, педагог. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1878). Скончыў Харкаўскі ун-т (1865). Выкладаў рус. л-ру і стараслав. мову ў гімназіях Сімферопаля, Таганрога, Адэсы. З 1871 у Варшаўскім ун-це (з 1878 праф.). Аўтар манаграфій «Нарыс гісторыі гукаў і форм рускай мовы з XI да XII ст.» (1872), «Агляд гукавых і фармальных асаблівасцей народнай рускай мовы» (1878), вучэбных дапаможнікаў «Стараславянская граматыка» (1868), «Тэорыя паэзіі» (1870), артыкулаў па стараслав. мове, стараж.-рус. мове і л-ры, рус. фальклоры, паэтыцы ўсх. славян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНАЛІ́СТЫ,
у Расіі ў 1908—17 група (фракцыя) дэпутатаў 3-й і 4-й Дзярж. дум (пераважна ад паўд.-зах. губерняў) аб’яднаных вялікадзярж. і манархічнай платформай. Уваходзілі буйнейшыя землеўладальнікі, царк. дзеячы, частка інтэлігенцыі і сял. дэпутатаў. Старшыня — П.М.Балашоў, лідэры — У А.Бобрынскі, В.В.Шульгін, епіскапы Яўлогій, Мітрафан і інш. Друкаваны орган — газ. «Окраины России». Праграма — абарона самадзяржаўя і памешчыцкай уласнасці, шавінізм («Расія для рускіх»), антысемітызм, укараненне рус. культуры ў нац. ускраінах імперыі. Патрабавалі забяспечыць панаванне правасл. царквы, высоўвалі панславісцкія лозунгі. Стварылі Усерас.нац. саюз і Усерас.нац. клуб (1910). Фракцыя спыніла існаванне пасля Лют. рэвалюцыі 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАЛЕ́ЎСКІ (Мітрафан) (свецкае імя Міхаіл),
украінскі і беларускі пісьменнік, культ.-асв. дзеяч 1-й пал. 18 ст. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1732). Пастрыгся ў манахі; з 1733 быў выкладчыкам, у 1736—37 прафесарам паэтыкі гэтай акадэміі. Аўтар некалькіх панегірыкаў, школьных драм на біблейскія сюжэты: «Камічнае дзеянне...» (1736) і «Уладатворчае аблічча чалавекалюбства божага» (1737), дадаткам да якіх былі 10 інтэрмедый (аўтарства невядома) пра жыццё ўкр. і бел. сялян, іх нац.-рэліг барацьбу супраць польскіх паноў. У яго драм.сац.-бытавых творах дзеючыя асобы «літвіны» гавораць на бел. мове.
Тв.:
Поетика. (Сад поетичний). Київ, 1973;
Комичеськое дійствіе // Украшська література XVIII ст. Київ, 1983.
расійскі акцёр. На сцэне з 1869 (Жытомір, Харкаўская трупа Н.Дзюкава). З 1875 выступаў як акцёр-гастралёр у розных гарадах Расіі. Мастацтва вызначалася душэўнасцю, шчырасцю, прастатой. Раскрыў якасці рус.нац. характару ў ролях Жадава («Даходнае месца» А.Астроўскага), Бялугіна («Жаніцьба Бялугіна» Астроўскага і М.Салаўёва), Чацкага («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Трагедыйны бок таленту выявіўся ў ролях Гамлета, Шэйлака («Гамлет», «Венецыянскі купец» У.Шэкспіра), Кіна («Кін» А.Дзюма-бацькі); тэма адзіноты «маленькага» чалавека ў ролях Ражнова («Гора-злашчаснасць» В.Крылова), Сяргея Артамонава («Ал лёсу не схаваешся» Аркадзьева) і інш. Сярод вучняў П.М.Арленеў.