МІКУ́ЛІН (Аляксандр Аляксандравіч) (14.2.1895, г. Уладзімір, Расія — 13.5.1985),

расійскі вучоны, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад. АН СССР (1943). Ген.-м. інж.-тэхн. службы (1944). Герой Сац. Працы (1940). Вучыўся ў Кіеўскім політэхн. ін-це (1913—14), скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1922). З 1923 канструктар, з 1925 гал. канструктар у Навук.-аўтаматорным ін-це. Стварыў рухавікі АМ-34, АМ-35 і інш. Рухавік АМ-35А (1200 к.с.) быў устаноўлены на знішчальніках канструкцыі А.І.Мікаяна. У Вял. Айч. вайну кіраваў распрацоўкай рухавіка АМ-38Ф для штурмавіка ІЛ-2 і ГАМ-35Ф для тарпедных катэраў і рачных бранякатэраў. З 1943 ген. канструктар авіяц. рухавікоў. Распрацаваў першы айч. турбакампрэсар, удзельнічаў у стварэнні турбавінтавых і турба-рэактыўных рухавікоў. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1943, 1946.

Літ.:

Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 2 изд. М., 1980.

А.А.Мікулін.

т. 10, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мікулін А. А. 1/63, 64, 65; 7/199

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)