Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мышанка (в.) 5/263 (к.); 6/540 (к.); 7/328; 8/425
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МЫША́НКА,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Трэмля. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 44 км на ПнУ ад г. Петрыкаў, 152 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. ст.Мышанка. 426 ж., 157 двароў (1999). 4 леса- і дрэваапр. прадпрыемствы, жыллёва-камунальная гаспадарка, аб’яднанне кацельных і цепласетак. Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МЫША́НКА, Міша,
рака ў Брэсцкай вобл., правы прыток р. Шчара (бас.р. Нёман). Даўж. 109 км. Пл. вадазбору 930 км². Пачынаецца на паўд. схілах Навагрудскага ўзв. каля в. Буйнявічы Баранавіцкага р-на, цячэ па Баранавіцкай раўніне. Асн. прытокі: Малатоўка (справа), Мутвіца (злева). Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 500—800 м. Пойма двухбаковая, месцамі забалочаная, шыр. 400—600 м. Рэчышча на працягу 16 км каналізаванае, на астатнім працягу моцназвілістае, шыр. 10—12 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 40 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,9 м³/с. Створаны 3 сажалкі. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТО́ЎКА,
рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р.Мышанка (бас.р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 197 км². Пачынаецца каля в. Сваяшкі. Прыток — р. Навасадка. На працягу 12 км каналізаваная. Створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́СТРАЎ,
вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на р.Мышанка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Ляхавічы, 193 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Лясная. 655 ж., 293 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ ЗАСАМІ́ННАЕ ВО́ЗЕРА,
у Столінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Маства (левы прыток Сцвігі), за 21 км на ПдУ ад г. Столін. Пл. 0,98 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 1 км, даўж. берагавой лініі 3,6 км. Схілы акруглай катлавіны спадзістыя. З возера выцякае р.Мышанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́РМАНТАЎЦЫ,
вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля вытокаў р.Мышанка. Цэнтр сельсавета. За 32 км на ПнЗ ад г. Баранавічы, 233 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Мордычы. 360 ж., 146 двароў (1996). Сярэдняя і дапаможная школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАМЧУ́ЖНЫ,
пасёлак у Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на р.Мышанка, каля аўтадарогі Брэст—Мінск. Цэнтр сельсавета. За 12 км на З ад горада і чыг. ст. Баранавічы, 200 км ад Брэста. 3431 ж., 964 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Забудоўваецца паводле генплана 1979 і праекта забудовы жылой зоны комплексу «Усходняе» (1980). Вызначаецца кампактнасцю, высокім узроўнем добраўпарадкаванасці. Жылая зона складаецца з малапавярховай секцыйнай (фарміруе грамадскі цэнтр) і сядзібнай забудовы. Шырока выкарыстаны тэрасы, веранды, лоджыі, малыя арх. формы, групы дэкар. дрэў. Кожная з вуліц адметная сваім аб’ёмна-прасторавым і каляровым вырашэннем. Зона адпачынку (скверы са стадыёнам, спарт. пляцоўкамі, малымі арх. формамі) прымыкае да ляснога масіву.