кіраўнік паўстання 747—750 у Харасане супраць Амеядаў, якое прывяло да ўлады Абасідаў. У юнацтве быў рабом. Пасля рашаючай перамогі над амеядскім войскам у 750 на р. Вялікі Заб — намеснік Харасана. Забіты па загадзе абасідскага халіфа Мансура.
азербайджанскі спявак (барытон), дырыжор. Нар.арт. Азербайджана. Нар.арт.СССР (1973). Унук А.М.М.Магамаева. Скончыў Азерб. кансерваторыю (1968). З 1962 (з перапынкам) саліст Азерб.т-ра оперы і балета, адначасова ў 1975—79 маст. кіраўнік Дзярж.эстр.-сімф. аркестра Азербайджана. Валодае гнуткім голасам прыгожага мяккага тэмбру вял. дыяпазону, сцэн. тэмпераментам. Сярод лепшых оперных партый: Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Алека («Алека» С.Рахманінава), Аслан-шах («Шах Ісмаіл» А.М.М.Магамаева), Гасан-хан («Кёр-аглы» У.Гаджыбекава). У канцэртах выконвае арыі з опер, аперэт, рамансы, эстр. і неапалітанскія песні. Аўтар твораў для эстр.-сімф. аркестра, песень, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Зняўся ў кінафільмах «Нізамі», «Спявае Муслім Магамаеў». 1-я прэмія на Міжнар. фестывалі песні ў Сопаце (Польшча, 1969), «Залаты дыск» (1969, Францыя).
Літ.:
Тихвинская Л. Муслим Магомаев // Певцы советской эстрады. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГАМА́ЕЎ (Абдул Муслім Магаметавіч) (18.9.1885, г. Грозны, Чэчня — 28.7.1937),
азербайджанскі кампазітар, дырыжор, муз. дзеяч; адзін са стваральнікаў нац.муз.т-ра. Засл. дз. маст. Азербайджана (1935). Скончыў Гарыйскую наст. семінарыю (1904). Першы азерб. дырыжор. З 1911 у опернай трупе У.Гаджыбекава. У 1920—30-я г.заг. аддзела мастацтваў Наркамасветы Азербайджана, кіраўнік муз. рэдакцыі Бакінскага радыё, дырэктар і гал. дырыжор Азерб.т-ра оперы і балета. У кампазітарскай творчасці ўвасабляў прынцып узаемадзеяння нар. і класічнага муз. мастацтва, выступаў за сінтэз нар.-песеннага матэрыялу і еўрап.муз. форм. Збіраў і запісваў нар. мелодыі, апублікаваў першы зборнік азерб.нар. песень (1927, з Гаджыбекавым). Сярод твораў: оперы «Шах Ісмаіл» (1916; паст. 1919, 1924, 1947), «Нэргіз» (паст. 1935); сімф. п’есы на сучасную тэматыку, у т.л. «Танец вызваленай азербайджанкі», «На палях Азербайджана»; фантазія «Дэрвіш»; масавыя песні; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў.