Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛАЎ (Гаўрыіл Мікітавіч) (3.4.1880, с. Пакроўскае Маскоўскай вобл., Расія — 16.8.1966),
рускі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1947), правадз.чл.АМСССР (1953). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1903—11) у І.Рэпіна і Ф.Рубо. Аўтар гіст. карцін («Пакаранне смерцю Пугачова», 1925), партрэтаў (Сталявар завода «Серп і молат» А.С.Субоцін, 1948), напісаных у стрыманай шэра-карычневай гаме. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Літ.:
Гродскова Т. Г.Горелов. Саратов, 1974.
Г.Гарэлаў. Партрэт сталявара завода «Серп і молат» А.С.Субоціна. 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЛАТАГАЛО́ВЫЯ АКУ́ЛЫ, акулы-молаты,
молаты-рыбы (Sphyrnidae),
сямейства рыб. 2 роды, 7 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных акіянічных водах, трапляюцца каля берагоў, у саланаватых водах. Звычайная акула-молат (Sphyrna zigaena) часам заходзіць ва ўмераныя воды.
Даўж. да 4 м, у гіганцкай акулы-молата (S. mokarran) да 6 м, маса каля 450 кг. Галава сплошчаная, з 2 вял. бакавымі вырастамі, нагадвае молат (адсюль назва); на канцах вырастаў вочы і вял. ноздры. Кормяцца буйнымі доннымі беспазваночнымі, кальмарамі, рыбамі. Жывародныя або яйцажывародныя, нараджаюць да 40 дзіцянят. Аб’ект промыслу. Буйныя асобіны небяспечныя для чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д «ЭМАЛЬПО́СУД».
Створаны ў 1925 на аснове прамысл. бляшанай арцелі «Молат». З 1956 наз. «Металазавод», з 1963 — «Сантэхабсталяванне», з 1977 — «Эмальпосуд». Асн. прадукцыя: сантэхн. чыгунныя эмаліраваныя вырабы, стальны эмаліраваны посуд, інш. тавары нар. ўжытку і вытв.-тэхн. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЛАТспартыўны,
лёгкаатлетычны снарад для кідання. Метал. шар дыяметрам 102—120 мм, масай 7,257 кг для мужчын, 4 кг для жанчын, які злучаны сталёвым тросам з метал. ручкай. Агульная даўж. снарада 1,18—1,2 м. Дыяметр круга для кідання М. 2,135 м.