Бясколерныя вадкасці са спіртавым пахам, tкіп 117,4 °C, шчыльн. 809,9 кг/м³ (першасны бутанолавы спірт), трацічны бутанолавы спірт — цвёрдае рэчыва з пахам цвілі, tпл 25,5 °C, 82,5 ºС, шчыльн. 788,7 кг/м³ (20 ºС). Раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках. Ізабутылавы вылучаюць з сівушнага алею перагонкай, астатнія атрымліваюць сінтэтычна. Выкарыстоўваюцца як растваральнікі ў лакафарбавай прам-сці, для сінтэзу арган. рэчываў, у вытв-сці пластыфікатараў, пестыцыдаў, лек. сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТО́Л, N-метыл-n-амінафенолсульфат,
хімічнае арган. злучэнне з групы араматычных амінаў, CH3NHC6H4OH∙1/2H2SO4. Бясколернае крышт. рэчыва (на паветры цямнее), плавіцца з раскладаннем (tпл 240—260 °C). Раствараецца ў вадзе, этаноле. Выкарыстоўваюць у фатаграфіі як праявіцель пераважна ў сінергічнай камбінацыі з гідрахінонам (метол-гідрахінонавыя праявіцелі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАЛЕЙЦЫ́Н,
CH3С2H5 CHCH (NH2) COOH, α-аміна-β-метыл — β-этылпрапіёнавая кіслата; адна з незаменных амінакіслот. Адкрыты ням. біяхімікам Ф.Эрліхам (1904) у прадуктах распаду бялку фібрыну. Адносіцца да групы аліфатычных монаамінакарбонавых кіслот з разгалінаваным вугляродным ланцугом. Зыходныя злучэнні для біясінтэзу І. ў раслін і мікраарганізмаў — піруват і α-кетамасляная к-та. У жывёльным арганізме не сінтэзуецца; паступае з ежай. Сутачная патрэбнасць чалавека 1,5—2 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЫЛХЛАРЫ́Д, хлорметан, хлорысты метыл,
хлорвытворнае метану, CH3Cl. Бясколерны газ з саладкаватым пахам, tкіп -23,76 °C, шчыльн. 912 кг/м³ (вадкага). Добра раствараецца ў арган. растваральніках, дрэнна — у вадзе. Сумесь з паветрам (7,6—19% М. па аб’ёме) выбухованебяспечная. Выкарыстоўваюць для метыліравання (увядзення метылу) у арган. сінтэзе (напр., у вытв-сці тэтраэтылсвінцу, метылцэлюлозы), як растваральнік пры сінтэзе бутылкаўчуку. ГДК 5 мг/м³. Гл. таксама Галагенавытворныя вуглевадародаў.
атрутнае рэчыва нервова-паралітычнага дзеяння. Вельмі таксічны. Асабліва хутка выклікае пашкоджанне арганізма пры інгаляцыі (міёз, цяжкасць дыхання). Лятальная таксічная доза (умоўна) 0,1 мгмін/л.
Вадкасць без колеру і паху, tкіп 151,5 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1094 кг/м³ (20 °C). Змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой і арган. растваральнікамі. Гідралізуецца воднымі растворамі шчолачаў, аміяку і амінаў (рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі З.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНТО́Л (ад лац. mentha мята + oleum алей),
n-ментанол-3,3-метыл-6-ізапрапілцыклагексанол, арганічнае злучэнне, спірт аліцыклічнага шэрагу; асноўны кампанент мятнага алею.
Бясколерныя легкаплаўкія крышталі (tпл 43—44 °C) з пахам мяты і гаркаватым смакам. Раствараецца ў этаноле, абмежавана ў вадзе. Атрымліваюць вымарожваннем з мятнага алею, а таксама сінтэзуюць гідрыраваннем тымолу. Выкарыстоўваюць для араматызацыі лікёраў, цукерак, тытуню, сродкаў догляду за зубамі, як кампанент лек. прэпаратаў (напр., валідолу). Аказвае абязбольвальнае і абеззаражвальнае дзеянне, моцна ахалоджвае скуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКАСО́Л, вітамін K3,
сінтэтычны водарастваральны аналаг вітаміну K3, бісульфітнае вытворнае 2-метыл-1,4-нафтахінону, C11H9NaSO5∙3H2O. Белы або з жаўтаватым адценнем парашок. Садзейнічае павышэнню колькасці пратрамбіну ў крыві печані і ўзмацненню згусальнасці крыві. Па дзеянні ў 2 разы больш актыўны за натуральны вітамін K3 (філахінон). Сутачная патрэбнасць у вікасоле для дарослага чалавека ў норме 1 мг. Лек. сродак для спынення крывацёку, лячэння жаўтухі, гемарою, вострага гепатыту, прамянёвай хваробы і інш., таксама для прафілактыкі K-гіпавітамінозу і K-авітамінозу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРА ДЭЗІНФЕКЦЫ́ЙНАЯ,
збудаванне або тэхн. абсталяванне, прызначаныя для дэзінфекцыі. Асн.ч. — памяшканне ці ёмістасць, куды змяшчаюць вопратку, абутак, пасцельныя і інш. рэчы, якія неабходна апрацаваць. Бываюць К.д. газавыя (выкарыстоўваюць газападобныя дэзінфіцыруючыя сродкі — вокіс этылену, бромісты метыл і інш.), гарачапаветраныя (апрацоўваюць паветрам з т-рай 80—110 °C), парааўтаномныя (маюць абсталяванне для стварэння вадзяной пары), паравыя (апрацоўваюць вадзяной парай атм. ці павышанага ціску), парапаветрана-фармалінавыя (маюць фарсунку для распылення фармаліну), эл. (параўтварэнне адбываецца з дапамогай эл. награвальных прылад) і інш.