«Рэвалюцыйны сіндыкат працаўнікоў тэхнікі і мастацтва» ў Мексіцы 7/130
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУМЕРА́НГ (англ. boomerang ад аўстрал.),
сагнутая драўляная кідальная паліца, найчасцей падобная на серп (некаторыя віды, апісаўшы крывую, вяртаюцца да кідальніка). Быў пашыраны як баявая і паляўнічая зброя ў абарыгенаў Аўстраліі, у Стараж. Егіпце, Паўд. Індыі і Паўд.-Усх. Азіі, Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНЕ́А (Cananea),
буйное радовішча медных руд у Мексіцы (штат Санора). Гідратэрмальнага паходжання. Распрацоўваецца з 1899. Запасы руды больш за 1,7 млрд.т з сярэдняй колькасцю медзі 0,72—0,75%. У рудзе прымесі малібдэну, золата, цынку і інш. Цэнтр здабычы і выплаўкі — г. Кананеа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫКУТЫ́Н (Paricutín),
дзеючы вулкан у Мексіцы, у Папярочнай Вулканічнай Сьеры. Выш. 2774 м (па інш. звестках 3170 м). Узнік у 1943, калі адбываліся выкіды магутных фантанаў гарачага шлаку, якія чаргаваліся з выкідамі пары, попелу і значнымі выцяканнямі лавы. Бесперапынна дзейнічаў да 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЫ́ЛІЕВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія маюць берылій у колькасцях, дастатковых для прамысл. атрымання. Гал. мінералы: берыл, фенакіт, бертрандыт, гельбертрандыт, хрызаберыл, гельвін, гентгельвін, эўклаз, лейкафан і інш. Радовішчы эндагенныя постмагматычныя. Аксіду берылію BeO у берыліевых рудах ад 0,05—0,09 да 0,7%. Радовішчы ў Бразіліі, Аргенціне, ЗША, Мексіцы, ПАР і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ МЕ́СА,
пласкагор’е ў Мексіцы і ЗША, паўн.ч. Мексіканскага нагор’я. Характэрны вялізныя катлавіны (бальсоны), якія ляжаць на выш. 900—1200 м, раздзеленыя адасобленымі горнымі хрыбтамі (адносныя выш. 600—1000 м). У катлавінах пустынная расліннасць, гал.ч. з кактусаў, на схілах гор — рэдкастойныя хваёвыя і дубовыя лясы. Здабыча поліметалаў, золата.
горны хрыбет у Мексіцы, акаймоўвае паўд. край Мексіканскага нагор’я. Даўж. 800 км, шыр. 50—100 км. Расчлянёны скідамі. Частыя землетрасенні. Шмат дзеючых вулканаў: Арысаба (5700 м), Каліма, Папакатэпетль (5452 м), Парыкутын і інш. Вечназялёныя і хваёвыя лясы, на вяршынях — вечныя снягі. Нацыянальныя паркі. Каля падножжа г. Мехіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУАСКАЛЬЕ́НТЭС (Aguascalientes),
горад у Цэнтр.Мексіцы. Адм. ц. штата Агуаскальентэс. Размяшчаецца на плато на выш. каля 2 тыс.м над узр. м.Засн. ў 1575. 506 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Шарсцяная, баваўняная, харч. (мукамольная, плодакансервавая і інш.), тытунёвая, вінаробчая, нафтаперапр.прам-сць. Вытв-сць керамікі. Ун-т. Арх. помнікі 18 ст. Каля Агуаскальентэса бальнеалагічны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМЕРЫКА́НСКАЯ МАГІСТРА́ЛЬ,
чыгуначная двухкаляёвая магістраль, якая злучае ЗША, Мексіку, Гватэмалу і Сальвадор: Дэнвер—Эль-Паса (ЗША) — Сьюдад-Хуарэс—Леон—Мехіка (Мексіка)—Гватэмала—Сан-Сальвадор (Сальвадор). Агульная даўж. больш за 4200 км, у т. л. ў ЗША 1140 км, Мексіцы 2365 км, Гватэмале 480 км і Сальвадоры 248 км. У раёне Дэнвера злучана з магістраллю «Усход—Захад».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫСА́БА (Orizaba),
Сітлальтэпетль, дзеючы вулкан у Мексіцы. На паўднёва-ўсходняй ускраіне Мексіканскага нагор’я, у Папярочнай Вулканічнай Сьеры Кардыльераў. Правільны конус Арысабы вышынёй каля 5700 м (самы высокі пункт краіны), складзены з андэзітаў і базальтаў. На схілах да 4000 м лясы, вышэй — альпійскія лугі, з 4500 м — вечныя снягі. Арысаба — частка нацыянальнага парку Піка-дэ-Арысаба (плошча 19,7 тысяч га, заснаваны ў 1936).