Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕКСІКА́НСКІ ЗАЛІ́Ў (Gulf of Mexico; Golfo de Méjico),
паўзамкнёнае мора Атлантычнага ак., каля паўд.-ўсх. берагоў Паўн. Амерыкі, паміж п-вамі Фларыда, Юкатан і в-вам Куба. Пл. 1555 тыс.км². Пераважаюць глыб. 2000—3000 м, найб. 3822 м. Берагі нізінныя, лагунныя. Прылівы сутачныя, выш. да 0,8 м. Т-ра вады на паверхні 12—25 (люты), 28—29 °C (жн.). Упадаюць рэкі Місісіпі, Рыо-Грандэ. Злучаны Юкатанскім пралівам з Карыбскім м. Сцёк вады з М.з. праз Фларыдскі прал. дае пачатак цячэнню Гальфстрым. На шэльфе здабыча нафты (Мексіканскага заліва нафтагазаносны басейн), вустрыц, крэветак, губак. Гал. парты: Новы Арлеан (ЗША), Веракрус (Мексіка), Гавана (Куба).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЗЛІ,
млекакормячыя жывёлы сям. мядзведжых атр. драпежных. 2 падвіды бурага мядзведзя. Грызлі мексіканскі (Ursus arctos nelsoni) і грызлі канадскі (U. a. richardsoni). Жывуць у Паўн. Амерыцы. Па памерах драбнейшыя за бурага мядзведзя. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІКАБРА́ЗЫ,
млекакормячыя 2 сям.атр. грызуноў. Сям. дзікабразавых (Hystricidae). 4 роды, 11 відаў. Пашыраны ў Афрыцы, Паўд. Еўропе, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўд. Азіі. Жывуць у пустынных, горных, перадгорных раёнах. Найб. вядомы Дз. індыйскі (Hystrix indica); рэшткі блізкага да яго віду выяўлены ў ніжнеантрапагенных адкладах каля в. Карчова (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Сям. Дз. амерыканскіх (Erethizontidae) — 5 родаў, 12 відаў. Пашыраны ў Паўн., Цэнтр і паўн.ч.Паўд. Амерыкі. Жывуць пераважна на дрэвах. Вядомы Дз. мексіканскі (Coendou mexicanus).
Даўж. цела да 103 см, хваста да 45 см, маса да 27 кг. Цела ўкрыта тоўстымі вострымі іголкамі (даўж. на загрыўку да 40 см) і цвёрдым шчаціннем. Афарбоўка цела чарнаватая, бураватая, карычневая з жоўтымі або белымі палосамі на іголках і валасах. Корм раслінны. Нараджаюць 1—4 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАРА́ДА (Colorado),
рака на Пд ЗША, у штаце Тэхас. Даўж. 1450 км, пл.бас. 107 тыс.км². Пачынаецца на плато Льяна-Эстакада, упадае ў Мексіканскі заліў. Веснавое разводдзе, летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 81 м³/с. Шмат вадасховішчаў. Выкарыстоўваецца для арашэння. На К. — г. Остын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛІ́Ў,
частка акіяна, мора ці возера, якая дастаткова глыбока ўразаецца ў сушу, але мае свабодны водаабмен з асн. вадаёмам. У залежнасці ад прычын узнікнення, памераў, канфігурацыі, звязанасці з асн. вадаёмам адрозніваюць бухты, гафы, лагуны, фіёрды і эстуарыі. Часам З. называюць асобныя ч. Сусветнага ак., якія па сваім гідралагічным рэжыме належаць да мораў (напр., Мексіканскі, Гудзонаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЭГО́Н ((Obregón) Альвара) (19.2.1880, Сікісіва, штат Санора, Мексіка — 17.7.1928),
мексіканскідзярж. і ваен. дзеяч. У час рэвалюцыі 1910—17 узначаліў войска, якое скінула дыктатуру Уэрты (1914). У 1920—24 прэзідэнт Мексікі. Урад Абрэгона правёў шэраг дэмакр. рэформаў, імкнуўся да незалежнага знешнепаліт. курсу. У 1928 зноў выбраны прэзідэнтам, але забіты рэліг. фанатыкам да таго, як заступіў на пасаду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЗАС, Брасас (Brazos),
рака на Пд ЗША (штат Тэхас). Даўж. 1530 км, пл. басейна 114 тыс.км². Пачынаецца на плато Льяна-Эстакада, перасякае Прымексіканскую нізіну, упадае ў Мексіканскі заліў. Сярэдні расход у вусці 214 м³/с. Суднаходная ў нізоўях за 65 км ад вусця (у перыяд дажджоў — за 400—500 км). Выкарыстоўваецца на арашэнне. ГЭС. На Бразасе — г. Уэйка, у вусці — порт Фрыпарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РПУС-КРЫ́СТЫ (Corpus Christi),
горад на Пд ЗША ў штаце Тэхас. Засн. ў 1838. Каля 360 тыс.ж. (1990, з прыгарадамі). Трансп. вузел. Аэрапорт. Марскі порт пры ўпадзенні р. Нуэсес у Мексіканскі зал. (вываз нафты і нафтапрадуктаў). Цэнтр здабычы і перапрацоўкі нафты і прыроднага газу. Нафтахім. прам-сць, вытв-сць нафтавага абсталявання. Выплаўка алюмінію і цынку. Ун-т. Прыморскі клімат, курорт.