Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нью-Мексіка (штат, ЗША) 7/545
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-МЕ́КСІКА (New Mexico),
штат на ПдЗ ЗША Пл. 315 тыс.км2. Нас. 1,7 млн.чал. (1998). Адм. цэнтр — г. Санта-Фе, гал.эканам. цэнтр — г.Альбукерке. Большая частка тэр. занята паўд. адгор’ямі Скалістых гор (выш. да 4011 м), плато Лана-Эстакада (на У) і Каларада (на З). Клімат субтрапічны, засушлівы. Т-ра паветра ад 8 °C у студз. да 28 °C у ліпені. Ападкаў 250—500 мм за год. У гарах халадней і вільготней. На плато саванная і стэпавая расліннасць, горы ўкрыты хваёвым лесам. Штат займае адно з першых месцаў у ЗША па здабычы карысных выкапняў: уранавай руды (каля 2/з разведаных запасаў урану ў ЗША), калійных солей (каля 80% здабычы ў краіне), нафты, прыроднага газу, руд цынку і поліметалаў. Асн. галіны апрацоўчай прам-сці: нафтаперапр. і нафтахім., электронная, каляровая металургія, харч., атамная. Цэнтр атамнай прам-сці — г. Лос-Аламас. У сельскай гаспадарцы пераважае пашавая жывёлагадоўля. Пагалоўе (1999): буйн. раг. жывёлы 1,6 млн. галоў, авечак 0,3 млн. галоў. Птушкагадоўля. На арашальных землях вырошчваюць сеяныя травы, бавоўну, сорга, кукурузу, пшаніцу, агародніну. Турызм. Транспарт аўтамаб. і чыгуначны.
На тэр. Н.-М., якую здаўна насялялі індзейскія плямёны, еўрапейцы з’явіліся ў 1539. У 1598 першыя паселішчы заснавалі іспанцы, якія здабывалі тут серабро. У 1771 у складзе ісп. калоніі Новая Іспанія. У час вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26 увайшла ў склад Мексікі (1821). У час амерыкана-мексіканскай вайны 1846—48 захоплена ЗША, у 1850 занятая імі тэрыторыя названа Н.-М. (уваходзілі сучасныя штаты Юга, Арызона, частка тэр. Тэхаса і Каларада). У 19 ст. індзейцы Н.-М. неаднаразова паўставалі (1863, 1882, 1886). З 1912 Н.-М. — 47-ы штат ЗША. У 1943 на яго тэр. (г. Лос-Аламас) створана і ў 1945 выпрабавана (г. Аламагорда) першая атамная бомба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́ХІ, наваха,
племя паўн.-амер. індзейцаў. Разам з племем апачы складаюць паўд. групу атапаскаў. У мінулым лясныя паляўнічыя. У 14 — канцы 15 ст. мігрыравалі на Пн сучаснага штата Нью-Мексіка, займаліся земляробствам, з 18 ст. — жывёлагадоўляй. Супраціўляліся еўрап. каланізацыі. Пасля задушэння іх узбр. выступленняў у 1846—67 каля 9 тыс. Н. прымусова пераселена ў рэзервацыю Баск-Рэдан. У 1868 на мяжы штатаў Арызона і Нью-Мексіка створана рэзервацыя (сучасная тэрыторыя 60 тыс.км5). Жывуць у рэзервацыях штатаў Арызона, Нью-Мексіка, Юта (219,2 тыс.чал., 1998). Мова — наваха (гавораць на ёй 62%), выцясняецца англійскай. Большасць Н. хрысціяне розных кірункаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРО́СКА ((Orozco) Хасе Клементэ) (23.11.1883, г. Сапатлан, Мексіка — 7.9.1949),
мексіканскі жывапісец. Адзін з заснавальнікаў нац. школы манум. жывапісу. У 1908—14 вучыўся ў АМ у Мехіка. Удзельнік мексіканскай рэвалюцыі 1910—17. У 1917—19 і 1927—34 жыў у ЗША. Аўтар серыі акварэляў «Мексіка ў рэвалюцыі» (1913—17), карцін, кніжных ілюстрацый, манум. размалёвак: фрэскі ў Нац. падрыхтоўчай школе ў Мехіка (1922—27), «Праметэй» у Памона-коледжы ў Клермонце ў Каліфорніі, ЗША (1930), капэлы ў Піядалаяры, шпіталі Каваньяса ў Гвадалахары (абодва 1938—39) і інш.
дзяржаўны дзеяч Мексікі. Скончыў Нац.аўт.ун-т Мексікі, Політэхнічны ін-т у Мехіка, Гарвардскі ун-т (ЗША). З 1960 на кіруючых пасадах у вышэйшых фін. установах і дзярж. апараце, у т.л. нам. міністра фінансаў (1972—73 і 1978), міністр па праграміраванні і бюджэце (1979—81). Прэзідэнт Мексікі ў 1982—88. Праводзіў палітыку аздараўлення нац. эканомікі, стрымлівання інфляцыі, барацьбы з беспрацоўем; у знешняй палітыцы выступаў супраць іншаземнага ўмяшання ў справы лац.-амер. краін. Пры ім Мексіка ўваходзіла (з 1983) у «Кантадорскую групу» па мірным урэгуляванні ў Цэнтр. Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПА́ЧЫ, дэне,
племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў. Разам з племем наваха складаюць паўд. групу атапаскаў. У мінулым апачы — качавыя паляўнічыя. Жывуць у рэзервацыях штатаў Арызона, Новая Мексіка і Аклахома ў ЗША. Колькасць 21 тыс.чал. (без наваха, 1987). Паводле рэлігіі хрысціяне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНАМПА́К (Bonampak),
цырыманіяльны цэнтр майя апошніх стагоддзяў 1-га тыс. ў штаце Чыяпас (Мексіка). Адкрыты ў 1946. Захавалася каля 20 будынкаў, у тым ліку «Храм размалёвак» (8 ст.), сцены якога ўпрыгожаны шматфігурнымі батальнымі і рытуальнымі сцэнамі. Знойдзены таксама стэлы, рэльефы, алтары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЭГО́Н ((Obregón) Альвара) (19.2.1880, Сікісіва, штат Санора, Мексіка — 17.7.1928),
мексіканскі дзярж. і ваен. дзеяч. У час рэвалюцыі 1910—17 узначаліў войска, якое скінула дыктатуру Уэрты (1914). У 1920—24 прэзідэнт Мексікі. Урад Абрэгона правёў шэраг дэмакр. рэформаў, імкнуўся да незалежнага знешнепаліт. курсу. У 1928 зноў выбраны прэзідэнтам, але забіты рэліг. фанатыкам да таго, як заступіў на пасаду.