ДАВЫ́ДАВА-МЕ́ДЭНЕ ((Davidova-Medene) Леа Мацісаўна) (31.3.1921, хутар Новадніекі, Салдускі р-н, Латвія — 31.7.1986, латышскі скульптар. Засл. дз. маст. Латвіі (1966). Вучылася ў Рыжскай АМ (1941—49) у Т.Залькална. Аўтар партрэтаў дырыжора Л.Вігнера (1955),
мастакоў Л.Букоўскага (1957), П.Упітыса (1960), К.Земдэгі (1962—65), «Руцаўская рыбачка» (1958), пісьменнікаў М.Кемпэ (1961), А.Упіта (1964), актрысы Л.Эрыкі (1969) і інш.
Л.Давыдава-Медэне. Партрэт актрысы Ліліі Эрыкі. 1969.
т. 5, с. 566
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)