МА́РЫБАР (Maribor),
горад у Славеніі, на р. Драва. Каля 110 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (транспартнае, энергет., эл.-тэхн., с.-г. і інш.), тэкст., хім., дрэваапр., папяровая, гарбарна-абутковая, харчовая. Краязнаўчы музей. Мастацкая галерэя. Арх. помнікі: сабор 12—16 ст., замак 15—18 ст., рэшткі ўмацаванняў і ратуша 16 ст. Паблізу — каскад ГЭС на р. Драва.
т. 10, с. 154
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА́ВА (Drava, ням. Drau),
рака ў Аўстрыі, Славеніі, Харватыі, часткова з’яўляецца мяжой паміж Харватыяй і Венгрыяй; правы прыток р. Дунай. Даўж. 749 км, пл. бас. 40,4 тыс. км². Пачынаецца ў Карнійскіх Альпах, перасякае Клагенфурцкую катлавіну, прарываецца праз паўд. адгор’і Усх. Альпаў і цячэ па Сярэднедунайскай раўніне. Гал. прытокі — Гурк, Мура (злева), Гайль, Карашыца (справа). Сярэдні расход вады 610 м³/с. Веснавое разводдзе, летне-асеннія паводкі. Каскад ГЭС. Суднаходная. На Д. — гарады Філах (Аўстрыя), Марыбар (Славенія), Враждзін, Осіек (Харватыя).
т. 6, с. 190
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)