Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ДЗЕЛЬ Міхаіл Маркавіч (17.10.1910, в. Задзежжа Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 21.1.1981),
Герой Сав. Саюза (1943). З 1941 на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. і Варонежскім франтах. Ст. лейтэнант М. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Да 1971 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАГІ́НСКІ Барыс Маркавіч (17.1.1926, г. Кіеў — 30.8.1972),
бел. вучоны-тэрапеўт і вітамінолаг. Д-рмед.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1947). З 1963 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па клінічнай вітаміналогіі, паталогіі печані, атэрасклератычных пашкоджаннях сасудаў і сэрца.
Тв.:
Роль витаминов в патогенезе и лечении атеросклероза и гипертонической болезни. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НЕНСКІ Ісідар Маркавіч (13.3.1906 — 2.5.1977),
расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Засл. дз. маст. Расіі (1971). Скончыў Ін-ттэатр. мастацтва (1934), Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1936).
Сярод фільмаў: экранізацыі твораў А.Чэхава «Мядзведзь» (1938), «Чалавек у футарале» (1939; абодва на кінастудыі «Беларусьфільм»), «Ганна на шыі» (1954), а таксама «Пяты акіян» (1940), «Княжна Мэры» (1955), «Таленты і паклоннікі» (1973) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАСУ́ЧАЎ Павел Маркавіч (3.7.1938, г. Томск, Расія),
бел. вучоны ў галіне анатоміі чалавека. Д-рмед.н., праф. (1987). Скончыў Новасібірскі мед.ін-т (1961). З 1987 у Віцебскім мед. ун-це (у 1987—97 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні кірункаў і межаў адаптацыі лімфавузлоў пры апрамяненні, халестэрынавай нагрузцы і пратэкцыі фосфаліпідамі.
Тв.:
Рентгеноанатомия. Витебск, 2001 (разам з М.А.Нікольскім).