МА́ЛІКЕН ((Mulliken) Роберт Сандэрсан) (7.6.1896, г. Ньюберыпарт, ЗША — 31.10.1986),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1936), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1965). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т у Кембрыджы (1917) і Чыкагскі ун-т (1921 д-р філасофіі), дзе і працаваў да 1923 і з 1928 (з 1931 праф.). У 1964-71 праф. ун-та штата Фларыда ў Маямі. Навук. працы пераважна па квантавай хіміі. Распрацаваў асновы метаду малекулярных арбіталей (адначасова з англ. хімікам Дж.Ленард-Джонсам і ням. фізікам Ф.Гундам; 1928—32). З дапамогай гэтага метаду вызначыў электронныя структуры шматлікіх складаных малекул. Нобелеўская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Малікен Р. 5/537
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́НТАВАЯ ХІ́МІЯ,
раздзел тэарэт. хіміі, у якім вывучаюцца будова і ўласцівасці хім. злучэнняў, іх рэакцыйная здольнасць, кінетыка і механізм хім. рэакцый на аснове ўяўленняў і з дапамогай метадаў квантавай механікі.
Развіццё К.х. пачалося ў 1920—30-я г., калі былі прапанаваны метады апісання будовы электронных абалонак малекул: метад валентных сувязей (В.Гайтлер і Ф.Лондан далі квантава-хім. тлумачэнне кавалентнай сувязі ў малекуле вадароду, Дж.Слейтэр і Л.Полінг развілі іх падыход) і метад малекулярных арбіталей (асновы метаду распрацавалі Ф.Гунд, Р.Малікен, Д.Хартры і інш.), які стаў асноўным для апісання будовы электронных абалонак любых малекул, колькаснага разліку малекулярных структур, а таксама вызначэння сувязі паміж будовай малекул і іх рэакцыйнай здольнасцю. Квантава-хім. ўяўленні і метады выкарыстоўваюць пры вывучэнні высокамалекулярных злучэнняў і ў малекулярнай біялогіі.
Літ.:
Фларри Р.Л. Квантовая химия: Введение: Пер. с англ.М., 1985;
Современные проблемы квантовой химии: Методы квантовой химии в теории межмолекулярных взаимодействий и твердых тел. Л., 1987.