МАКАСА́РСКІ ПРАЛІ́Ў.

Паміж а-вамі Калімантан і Сулавесі. Злучае м. Сулавесі на Пн з Яванскім м. на Пд. Даўж. 710 км, найменшая шыр. 120 км, найменшая глыб. 930 м. Цячэнні мусоннага характару. Парты: Балікпапан (на в-ве Калімантан), Уджунгпанданг (на в-ве Сулавесі).

т. 9, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАХА́КАМ (Mahakam),

Кутай, рака ў Інданезіі, на в-ве Калімантан. Даўж. каля 720 км, пл. басейна каля 80 тыс. км². Верхняе і сярэдняе цячэнне ў гарах Усх. Калімантана, ніжняе — па забалочанай раўніне. Упадае ў Макасарскі праліў, утварае дэльту. Мнагаводная на працягу ўсяго года. Сплаўная, у ніжнім цячэнні суднаходная. На М. — г. Самарында.

т. 10, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)