Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Лічынка (в., Бялыніцкі р-н) 2/518 (к.); 6/512 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЧЫ́НКА (лац. larva),
постэмбрыянальная стадыя індывідуальнага развіцця арганізмаў, у якіх запасаў пажыўных рэчываў у яйцы недастаткова для завяршэння марфагенезу. Характэрна для многіх беспазваночных і некат. пазваночных (рыбы, земнаводныя). Жыве самастойна, актыўна корміцца, расце і (у беспазваночных) перыядычна перажывае лінькі. Можа мець органы, якіх няма ў дарослай формы і не мець тых органаў, што характэрны для імага. Найб. характэрныя формы Л. — апалонік, вусень, маляўка, наўпліус, трахафора. Працягласць стадыі Л. ад 1 месяца (матылі, мухі) да 2—3 гадоў (хрушч майскі). Гл. таксама Метамарфоза, Неатэнія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́РНАВЫЯ АГНЁЎКІ,
матылькі сям.агнёвак. Шкоднікі зерня, насення, харч. прадуктаў і фуражу. Пашыраны паўсюдна, найб. млынавая, зерневая, паўд. свірнавая і мучная.
Крылы ў размаху 12—30 мм, пераважна шараватага колеру. Самкі адкладваюць яйцы на паверхню зерня. Вусені даўж. 12—20 мм, жаўтаватыя, зеленаватыя, ружаватыя ці інш., жывуць групамі ці адзіночна ў камяках ці трубачках, якія склейваюць з рэшткаў прадуктаў і павуціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІЛІ́НА (Amphilina),
род плоскіх чарвей з кл. цэстодаў. Невял. архаічная група паразітаў поласці цела асятровых рыб і чарапах. Пашыраны A. foliacea і A. neritina у рыб у рэках Каспійскага бас. і Сібіры.
Цела нерасчлянёнае, даўж. 25—65, шыр. 17—30 мм. Гермафрадыты. Не маюць кішэчніка і не прымацоўваюцца. Яйцажывародныя. Цыкл развіцця адбываецца са зменай гаспадароў. Лічынка (лікафора) развіваецца ў яйцы, мае 10 зародкавых кручкоў на заднім канцы цела. Пранікае ў прамежкавых гаспадароў — ракападобных, дзе зменьваецца і становіцца падобнай на палаваспелую асобіну. З страўніка канчатковага гаспадара лічынка мігрыруе ў поласць цела канчатковага гаспадара і дасягае палавой спеласці.
перыяд развіцця жывёл і чалавека пасля выхаду з абалонак або нараджэння да палаваспеласці. Пачынаецца адразу за эмбрыягенезам. Прамое П.р. адбываецца, калі арганізм мае асн.марфал. адзнакі палаваспелай асобіны; пры значным адрозненні лічынка, што вылупліваецца з яйца, пераходзіць да дарослага стану шляхам метамарфозу. У працэсе П.р. працягваецца рост, далейшае развіццё органаў, тканак, ускладненне функцый, станаўленне канчатковых прапорцый цела. У некат. жывёл П.р. займае большую ч. жыцця. Напр., у шэрагу цыкад лічынка жыве 17 гадоў, а палаваспелае насякомае — адно лета. Працягласць П.р. ў чалавека — 13—16 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНОГАШЧАЦІ́НКАВЫЯ ЧЭ́РВІ, паліхеты (Polychaeta),
клас кольчатых чарвей. Вядомы з кембрыю (каля 570 млн.г. назад). Продкі малашчацінкавых чарвей. 25 атр., каля 80 сям., больш за 7 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, некаторыя — у прэсных водах, на сушы — у подсціле трапічных лясоў. Большасць М.ч. — жыхары дна, трапляюцца да глыб. 10 км, поўзаюць па грунце або закопваюцца ў мул; многія жывуць у збудаваных з пяску ці інш. матэрыялу трубачках рознай формы. Сярод найб. характэрных і вядомых прадстаўнікоў М.ч. — нерэіды, афрадыты (марскія мышы), палола, пескажылы і інш.
Даўж. ад 2 мм да 3 м. Цела складаецца з мноства (да некалькіх соцень) кольцаў-сегментаў; у кожным з іх паўтараецца комплекс унутр. органаў. Сегменты тулава маюць прымітыўныя канечнасці (параподыі) са шматлікімі шчацінкамі (адсюль назва). З параподыямі часта звязаны галінастыя прыдаткі — шчэлепы; у некаторых М.ч. іх ролю выконвае венчык шчупальцаў. Кормяцца дэтрытам; многія драпежнікі, нярэдка каменсалы, зрэдку паразіты. Раздзельнаполыя; развіццё з метамарфозам, з яйца выходзіць лічынкатрахафора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́РНАВЫ ДАЎГАНО́СІК (Sitophilus granarius),
жук сям. даўганосікаў. Шкоднік зерня (асабліва жыта, пшаніцы, рысу, ячменю) і збожжапрадуктаў, пераносчык мікраарганізмаў (фузарыума, бульбяной палачкі), якія выклікаюць самаўзгаранне і псаванне збожжавых запасаў. Пашыраны паўсюдна.
Цела даўж. 2,3—3,5 мм, бліскучае, цёмна-карычневае ці чорнае, з чырв.-бурымі нагамі і вусікамі. Не здольны да палёту (заднія крылы недаразвітыя). Самкі адкладваюць яйцы ў зерне. Лічынкадаўж. да 3 мм, жаўтаватая, белая, бязногая, з карычневай галавой; развіваецца ў зерні, выгрызае большую яго ч. і там акукліваецца.
Свірнавы даўганосік: 1 — імага; 2 — яйцо, адкладзенае ў зерне; 3 — лічынка ў зерні; 4 — кукалка; 5 — знешні выгляд лічынкі; 6 — зерне, пашкоджанае жукамі.