Лявонаў (партызан) 8/132

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лявонаў, гл. Цхакая М. Р.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯВО́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 12.1.1925, в. Гольева Краснагорскага р-на Маскоўскай вобл.),

расійскі і бел. акцёр. Засл. арт. Расіі (1970). З 1953 працаваў у тэатрах г. Уладзімір, на Д. Усходзе. У 1972—85 у Гродзенскім абл. драм. т-ры. Выканаўца драм. роляў. Сярод роляў у Гродзенскім т-ры: Караваеў («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Цясленка («Апошні шанц» В.Быкава), Цімоха («Вечар» А.Дударава), Каргін («Цяжкае абвінавачванне» Л.Шэйніна), бацька Цярэнція («Жорсткія гульні» А.Арбузава), дзед Сцёпачка («Печ на коле» Н.Сямёнавай) і інш.

Н.В.Трацэўская.

т. 9, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯВО́НАЎ (Віктар Мікалаевіч) (21.11. 1916, г. Зарайск Маскоўскай вобл., Расія),

двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Каспійскае вышэйшае ваен.-марское вучылішча імя Кірава (1950). У ВМФ з 1937. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўн. флоце, са снеж. 1942 нам. камандзіра разведатрада па палітчасці, з мая 1944 камандзір разведатрада. Вызначыўся пры выкананні баявых задач у тыле ворага ў Запаляр’і, у жн. 1945 на чале асобнага разведатрада асобага прызначэння Ціхаакіянскага флоту пры высадцы дэсантаў на ўсх. ўзбярэжжа Паўн. Карэі. Пасля вайны да 1956 у цэнтр. апараце ВМФ СССР. Аўтар кніг «Твар у твар» (1957), «Урокі мужнасці» (1975) і інш.

т. 9, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯВО́НАЎ (Аляксей Архіпавіч) (н. 30.5. 1934, с. Лісцвянка Кемераўскага р-на, Расія),

савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1965, 1975), лётчык-касманаўт СССР (1965), ген.-маёр авіяцыі (1975, з 1997 у адстаўцы). Канд. тэхн. н. (1981). Чл. Саюза мастакоў Расіі. Скончыў Чугуеўскае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1957), Ваенна-паветр. інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 18—19.3.1965 з П.І.Бяляевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Усход-2» (як 2-і пілот), у час якога ўпершыню ў свеце выйшаў у адкрыты космас (12 мін); 15—21.7.1975 з В.М.Кубасавым — палёт на касм. караблі «Саюз-19» (як камандзір) па праграме ЭПАС. У космасе правёў 7,02 сут. Аўтар кн. «Сонечны вецер» (1977), кнігі-альбома «Жыццё сярод зорак» (1981, з А.К.Сакаловым). Дзярж. прэмія СССР 1981. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.

У.С.Ларыёнаў.

А.А.Лявонаў.

т. 9, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯВО́НАЎ (Яўген Паўлавіч) (2.9.1926, Масква — 29.1.1994),

расійскі акцёр тэатра і кіно. Нар. арт. СССР (1978). Скончыў Маскоўскую драм. студыю (1948). З 1948 працаваў у маскоўскіх драм. т-ры імя К.Станіслаўскага, т-ры імя У.Маякоўскага, з 1972 у т-ры «Ленком». Камедыйны, характарны акцёр, па-майстэрску валодаў сродкамі гумару і сатыры. У камедыйных ролях умеў паказаць драматызм вобраза: Іванаў («Іванаў» А.Чэхава, 1975), Важак («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, 1983), Тэўе («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, 1989) і інш. З 1947 здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Паласаты рэйс» (1960), «Данская аповесць» (1965), «Трыццаць тры» (1966), «Джэнтльмены ўдачы», «Беларускі вакзал» (абодва 1971), «Старэйшы сын», «Афоня» (абодва 1975), «Прэмія» (1975, Дзярж. прэмія СССР 1976), «Асенні марафон» (1980, Дзярж. прэмія Расіі 1981), «Забіць дракона» (1989), «Пашпарт» (1990), «Насця» (1993) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1992.

т. 9, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯВО́НАЎ (Васіль Антонавіч) (23.4.1889, г. Варонеж, Расія — 4.9.1972),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі; адзін з заснавальнікаў бел. школы педыятраў. Акад. АН Беларусі (1941, чл.-кар. 1940), д-р мед. н. (1921), праф. (1924). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Пецярб. ваенна-мед. акадэмію (1914). З 1924 заг. кафедры, з 1933 дэкан і нам. дырэктара Мінскага мед. ін-та. У 1940—47 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1941 заг. кафедраў Горкаўскага, Новасібірскага і Мінскага мед. ін-таў, адначасова з 1959 заг. Сектара геранталогіі АН Беларусі. Навук. працы па ўмоўных астаткавых рэфлексах у дзяцей, пранікальнасці сасудаў галаўнога мозга, узбагачэнні мікраэлементамі прадуктаў харчавання, эпідэмічным і туберкулёзным менінгіце ў дзяцей.

Тв.:

Материалы к изучению условных следовых рефлексов у детей. Мн., 1926;

Минеральный спектр крови в динамике лейкозов у детей (разам з А.К.Усціновічам) // Докл. АН БССР. 1966. Т. 10, № 3;

Цинк в организме человека и животных. Мн., 1971 (разам з Т.Л.Дубінай).

В.А.Лявонаў.

т. 9, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯВО́НАЎ (Леанід Максімавіч) (31.5. 1899, Масква — 8.8.1994),

расійскі пісьменнік. Акад. АН СССР (1972). Герой Сац. Працы (1967). Засл. дз. маст. Расіі (1949). Друкаваўся з 1915. У апавяданнях, аповесцях 1920-х г., раманах «Барсукі» (1924), «Злодзей» (1927, 2-і варыянт 1959) драм. падзеі і трагічныя вынікі рэв. барацьбы, крытыка мяшчанства. Раман «Рускі лес» (1953; Ленінская прэмія 1957) пра падабенства рус. характару з рус. прыродай і згубнасці для народа яе бяздумнага пакарэння; рамант. патэтыка мяжуе часам з рыторыкай, а ўзвышаныя персанажы з ідэалізацыяй. Аўтар аповесцей «Evgenia Ivanovna» (1938, апубл. 1963), «Узяцце Велікашумска» (1944), раманаў «Соць» (1930), «Дарога на акіян» (1935), п’ес «Нашэсце» (1942, 2-я рэд. 1964; Дзярж. прэмія СССР 1943), «Залатая карэта» (1946, 3-я рэд. 1964), кінааповесці «Уцёкі містэра Мак-Кінлі» (1961, аднайм. фільм 1976; Дзярж. прэмія СССР 1977), літ.-крытычных артыкулаў (зб-кі «Літаратура і час», 1964; «Літаратурныя выступленні», 1966) і інш. Асн. рысы яго твораў — напружаная філас.-этычная праблематыка, шырыня сац.-гіст. абагульненняў, псіхал. глыбіня, маляўнічасць і метафарычнасць стылю. Быў знаёмы з Я.Купалам. Асобныя творы Л. на бел. мову пераклалі М.Стральцоў, У.Ягоўдзік. П’есы ставіліся ў т-рах Беларусі: «Скутарэўскі» (1934), «Палаўчанскія сады» (1938), «Звычайны чалавек» (1955) у Дзярж. рус. драм. т-ры; «Нашэсце» (1943), «Лёнушка» (1975) у т-ры імя Я.Коласа; «У мяцеліцу» (1966), «Залатая карэта» (1971) у т-ры імя Я.Купалы і інш.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—10. М., 1981—84;

Публицистика. М., 1987;

Пирамида: Романнаваждение. Ч. 1—3. М., 1994;

Бел. пер. — Дарога на акіян. Мн., 1938.

Літ.:

Леонид Леонов — мастер художественного слова. М., 1981;

Леонид Леонов и современность. Саратов, 1983;

Леонид Леонов: Творч. индивидуальность и лит. процесс. Л., 1987;

Верность человеческому: Нравств.эстет. и филос. позиция Л.Леонова. М., 1992.

Л.М.Лявонаў.

т. 9, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лявонаў М. 6/471

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лявонаў Э. 7/78

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)