ЛУГА́НСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ Размешчана на У Украіны. Утворана 3.6.1938. Да 1958 і ў 1970—90 наз. Варашылаўградская вобл.Пл. 26,7 тыс.км2. Нас. 2782,8 тыс.чал. (1996), гарадскога 87%. Цэнтр — г.Луганск. Найб. гарады: Севераданецк, Алчэўск, Лісічанск, Стаханаў, Красны Луч.
Прырода. Большая ч. тэрыторыі вобласці — хвалістая стэпавая раўніна, расчлянёная густой сеткай яроў і лагчын. На Пд — Данецкі краж (выш. да 367 м, г. Магіла-Мячэтная). Карысныя выкапні: каменны вугаль (частка Данецкага вугальнага басейна), вапнякі, мергель, мел, вогнетрывалыя і пластычныя гліны, каменная соль. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -6 °C на Пд да -8 °C на ПнУ, ліп. 21—23 °C. Ападкаў за год ад 400—450 мм на ПнУ да 550 мм у межах Данецкага кража. Гал. рака — Северскі Данец з прытокамі Красная, Баравая, Айдар, Дзеркул (злева) і Лугань, Луганчык, Вял. Каменка (справа). Глебы чарназёмныя, дзярнова-падзолістыя, у поймах рэк алювіяльныя. Участкі карэнных стэпаў захаваліся ў межах Луганскага запаведніка. Пад лесам каля 7% тэрыторыі (пераважна ў пойме Северскага Данца). На ПнУ вобласці лясныя палосы, закладзеныя ў канцы 19 ст. В.В.Дакучаевым (Юніцкі бат. заказнік).
Гаспадарка. Л.в. — важны раён цяжкай прам-сці Украіны. Вядучыя галіны прам-сці: вугальная (здабыча энергет. і каксавальных каменных вуглёў), металургічная (вытв-сць чыгуну, сталі, пракату, ферасплаваў, труб), маш.-буд. (вытв-сць горна-шахтавага абсталявання, цеплавозаў, вагонаў, станкоў, абсталявання для металургічнай, хім. прам-сці, прылад, ЭВМ), хім., коксахім. і нафтахім. (вытв-сць аміяку, мінер. угнаенняў, анілінавых фарбавальнікаў, гумава-тэхн. вырабаў, соды). Вытв-сць электраэнергіі на ЦЭЦ і ДРЭС (Варашылаўградская, Штэраўская, Лісічанская). Развіты лёгкая (трыкат., тэкст., швейная, абутковая), харч. (мясная, масларобная і алейная, мукамольна-крупяная, плодаагароднінакансервавая і інш.), камбікормавая, дрэваапр. (у т.л. мэблевая) прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў (шкло, жалезабетонныя вырабы). С.-г. ўгоддзі займаюць 1872 тыс.га, у т.л. пад ворнымі землямі 1386 тыс.га (1996). Буйныя арашальныя сістэмы (пл. каля 100 тыс.га). Земляробства спецыялізуецца на вытв-сці збожжавых (пшаніца, кукуруза, ячмень) і алейных (сланечнік) культур. Вырошчваюць бульбу, агародніну. Садоўніцтва, вінаградарства. Жывёлагадоўля малочна-мяснога кірунку. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, коз, птушку. Дапаможныя галіны — пчалярства, трусагадоўля, рыбаводства. Чыг. вузлы: Луганск, Папасная, Родакава і інш.Асн. аўтадарогі: Луганск—Харкаў, Луганск—Данецк, Луганск—Дзябальцава. Аэрапорты ў Луганску і Севераданецку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛАДА́Я ГВА́РДЫЯ»,
падпольная камсамольска-маладзёжная арг-цыя, якая дзейнічала ў час Вял.Айч. вайны ў акупіраваным ням.-фаш. арміяй г. Краснадон (Луганскаявобл., Украіна) у кастр. 1942 — лют. 1943. Аб’ядноўвала каля 100 чал. Мела штаб, які ўзначальвалі камандзір І.В.Туркеніч і камісар А.В.Кашавой. Маладагвардзейцы выпускалі і распаўсюджвалі лістоўкі, вызвалялі ваеннапалонных, што знаходзіліся ў канцлагеры і ў бальніцы, выратоўвалі краснадонцаў ад гвалтоўнага вывазу на работу ў Германію, удзельнічалі ў канфіскацыі і знішчэнні маёмасці акупантаў, рыхтавалі ўзбр. паўстанне да прыходу Чырв. Арміі і інш. У пач. 1943 акупантам і паліцыі ўдалося раскрыць арг-цыю. Загінула больш за 80 чал., 5 з іх пасмяротна прысвоена званне Героя Сав. Саюза. Подзвіг герояў патрыятычнага падполля адлюстраваны ў рамане А.А.Фадзеева «Маладая гвардыя».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАРО́СІЯ,
гістарычная вобласць на Пн ад Чорнага і Азоўскага мораў; цяпер у складзе Малдовы, Украіны (Адэская, Мікалаеўская, Херсонская, Днепрапятроўская, Запарожская, часткова Данецкая і Луганская вобласці) і Расіі (ч. Растоўскай вобл.). Гэтыя землі ўключаны ў склад Рас. імперыі ў выніку войнаў з Турцыяй паводле дагавораў 1739, 1774, 1791, 1812. Малалюдныя стэпы Н., з якіх былі выдалены качэўнікі-нагайцы, засялялі ўкр. казакі, выхадцы з цэнтр. Расіі, каланісты з інш. краін — сербы, балгары, венгры, немцы і інш. У 1764 утворана Новарасійская, у 1802 — Екацярынаслаўская, у 1803 — Херсонская губерні. З сярэдзіны 19 ст. Н. была раёнам гандл. земляробства з развітымі капіталіст. адносінамі. Гал. гарады — Адэса, Екацярынаслаў (цяпер Днепрапятроўск), Мікалаеў, Херсон. У 1920-я г. назва «Н.» выйшла з афіц. ўжытку.