Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ТНІЯ ПЕ́СНІ,
адзін з цыклаў каляндарна-абрадавай паэзіі. Вядомы пераважна славянам і балцкім народам. На Беларусі — узор традыц. сялянскай нар.-песеннай класікі. Уключаюць маляўнічыя паводле зместу купальскія песні і пятроўскія песні, у якіх паэтызуецца хараство прыроды ў пару яе найбольшага росквіту. Асобную групу ўтвараюць касецкія песні. Уласна летнімі лічацца жніўныя песні (разам з зажынкавымі і дажынкавымі), якія перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям’і — жніва, цяжкай працы жняі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКІЗЕ́Т (франц. marquisette),
лёгкая, тонкая, празрыстая баваўняная ці шаўковая тканіна палатнянага перапляцення. Вырабляюць з вельмі тонкай кручанай пражы. З М. шыюць летнія сукенкі, блузкі, жаночую бялізну і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГА́МСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет у сістэме Армянскага нагор’я, на З ад воз. Севан, у Арменіі. Выш. да 3597 м (г. Аждаак). Складзены з туфаў, лаў, ёсць патухлыя вулканы. На схілах высакагорныя лугі. Летнія пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МАТЫ, Гумты,
рака ў Індыі, левы прыток Ганга. Даўж. 800 км, пл.бас. каля 28 тыс.км². Увесь басейн ракі — у межах Інда-Гангскай раўніны. Летнія паводкі, бываюць навадненні. Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Гоіатах — г. Лакхнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНІ́НЫ, планіны (ад балг., сербскахарвацкага, славенскага планіна — гара, горны ланцуг, горная паша),
слабаўзгорыстыя верхнія ўчасткі Карпат і асобных хрыбтоў Балканскага п-ва, пакрытыя высакатраўнымі лугамі. Выкарыстоўваюцца як летнія пашы і сенажаці. Тэрмін уваходзіць у склад назваў шэрагу хрыбтоў (напр., Стара-Планіна) і асобных вяршынь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬПІ́ЙСКІЯ ЛУГІ́,
высакагорныя лугі альпійскага пояса. Найб. пашыраны асакова-злакавыя лугі і нізкатраўныя альпійскія «дываны» — маты, для якіх характэрна адсутнасць суцэльнага дзёрну. У складзе альпійскіх лугоў шмат кармавых, лек., дэкар., харч. раслін (гл. таксама Альпійская расліннасць). Каштоўныя с.-г. ўгоддзі. Выкарыстоўваюцца як летнія пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГ (Váh),
рака ў Славакіі, левы прыток Дуная. Даўж. 433 км, пл.бас. 19,6 тыс.км². Пачынаецца ў Татрах, цячэ па сярэднягор’ях, потым па Сярэднедунайскай раўніне. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады 152 м³/с. Сплаў драўніны. Суднаходства на 355 км. Каскад ГЭС. На Вагу — гарады Ружамберак, Жыліна, Трэнчын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙДАРА́ЦКАЯ ГУБА́,
заліў у паўд. частцы Карскага м., каля зах. берагоў п-ва Ямал. Даўж. каля 180 км, шыр. каля ўвахода 78 км, глыб. да 20 м. Т-ра вады на паверхні летам 5—6 °C. У асобныя гады запоўнена льдамі і цяжкапраходная для суднаў у летнія месяцы. Зімой замярзае. Упадаюць рэкі Байдарата і Юрыбей.