ЛЕ́ВІНА (Эла Пятроўна) (н. 7.11.1927, Кіеў),

бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыла Кіеўскі інж.буд. ін-т (1950). З 1953 працавала ў ін-це «Белдзяржпраект», з 1961 у ін-це «Мінскпраект» (гал. архітэктар праектаў). Асн. работы ў Мінску: серыі цагляных і буйнаблочных жылых дамоў; шматпавярховыя жылыя дамы на пр. Машэрава (1962—67), Лагойскім тракце (ад вул. Валгаградскай да вул. Гамарніка), па вул. Казінца, Рэспубліканскай, М.​Багдановіча; гандл.-грамадскія цэнтры «Вільнюс» (1975), «Зялёны Луг 5» (1978), «Зялёны Луг 7» (1983); планіроўка, праектаванне і забудова мікрараёнаў Зялёны Луг 1, 2, 3, 5, 7 (1962—80-я г.), шляхаправоды на праспектах Ф.​Скарыны і Машэрава (усе ў сааўт.).

т. 9, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Левіна Л. М. 10/158

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Левіна Р. І. 9/353

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Левіна І. С. 11/588; 12/469

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Левіна Э. П. 12/598, 599, 600

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗІГРО́ЎСКІ (Антон Антонавіч) (6.2.1906, Мінск — 1937),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1935). Выступаў у Трупе У.​Галубка (БДТ-3). Творчай манеры характэрны высокае майстэрства пераўвасаблення, дакладны псіхал. малюнак, тонкі артыстызм. Найб. значныя ролі: памешчык («Пінская мадонна» У.​Галубка), Вася Балабан («Гісторыя пяці хвастоў» Л.​Левіна), Лундышаў («Гадзіншчык і курыца» І.​Качаргі), Кадлуб-Дабравольскі («Сяржант Дроб» Э.​Самуйлёнка), Юсаў («Даходнае месца» А.​Астроўскага) і інш. Рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны ў 1957.

А.А.Згіроўскі.

т. 7, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯЛЁНЫ ЛУГ,

жылы раён у Мінску. Складаецца з 7 мікрараёнаў. Забудоўваецца з 1962; аўтарскі калектыў: арх. С.​Богін, А.​Воўк, Ю.​Грыгор’еў, І.​Грышчынскі, Л.​Кліцунова, П.​Кракалёў, Н.​Краўкова, Э.​Левіна, С.​Мусінскі, І.​Сітнікава, Л.​Сакалова, А.​Шалякін. Вызначаецца дасканалай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, функцыянальна-планіровачным і тэхнал. вырашэннем, высокімі арх.-маст. якасцямі забудовы і ўзроўнем добраўпарадкаванасці і азелянення тэрыторыі. Арх.-планіровачная структура заснавана на максімальным выкарыстанні маляўнічага рэльефу з яскрава акрэсленымі перападамі вышынь і штучнымі вадаёмамі. Траса канала (з вадаспадамі, паркавымі басейнамі, набярэжнай) фарміруе садова-паркавую вось. Забудаваны буйнапанэльнымі і цаглянымі жылымі дамамі. Дэкор фасадаў складаецца з разнастайных аздабленняў, пластычных экранаў лоджый, дэкар. сценак, каляровых панэлей.

Жылы раён Зялёны луг. Набярэжная штучнага вадаёма.

т. 7, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗІ́КІ (Аляксей Дзянісавіч) (25.2.1889, г. Днепрапятроўск, Украіна — 1.10.1955),

расійскі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар. арт. СССР (1949). Праф. (1948). З 1910 у МХТ, з 1911 у 1-й студыі МХТ (пазней МХТ 2-і); у 1944—52 у Малым т-ры. Пастаўленыя ім спектаклі вызначаліся выразнасцю, сакавітасцю фарбаў, гумарам, жыццялюбствам, філас. глыбінёй: «Блыха» (1925) і «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» (1935) паводле М.​Ляскова, «Глыбокая правінцыя» М.​Святлова (1935), «Цені» М.​Салтыкова-Шчадрына (1953). Педагог яўр. секцыі Бел. драм. студыі ў Маскве. Кіраўнік пастаноўкі «Недарэчнасць» К.​Фіна ў БДТ-2 і кансультант пастаноўкі «Гісторыя пяці хвастоў» Л.​Левіна ў БДТ-3 (1934). Здымаўся ў кіно: «Адмірал Нахімаў», «Кутузаў» і інш. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1949 (двойчы), 1950.

т. 6, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРО́ЎСКІ ((Bobrowski) Іаганес) (9.4.1917, г. Тыльзіт, цяпер Савецк Калінінградскай вобл., Расія — 2.9.1965),

нямецкі пісьменнік. Вучыўся ў Кёнігсбергскай класічнай гімназіі. У 1941 мабілізаваны на Усх. фронт. У 1945—49 у палоне ў СССР. Аўтар зб-каў вершаў «Сармацкі час» (1961), «Зямля ценяў і рэк» (1962), «Прыкметы надвор’я» (1966), «У зарасніках ветру» (1970), раманаў «Млын Левіна» (1964), «Літоўскія клавіры» (1966), кн. навел «Бёлендорф і мышынае свята» (1965), «Прарок» (1967). Асн. тэма творчасці — асэнсаванне гіст. віны немцаў перад інш. народамі. З яго твораў паўстае вобраз Сарматыі — краю паміж Віслай і Нёманам, паэт уваскрашае абліччы і галасы ахвяр — ад знішчаных тэўтонцамі ў 12 ст. прусаў (праграмная «Элегія памяці прусаў», 1952) да яўрэяў, цыганоў і славян, што загінулі ад рук фашыстаў. Вершы «Радзіма мастака Шагала», «Заходняя Дзвіна», «Вільня», «Мемель» і інш. перадаюць непаўторную прыгажосць бел.-літоўскага краю, насычаны матывамі бел. і літоўскага фальклору. Асобныя яго творы на бел. мову перакладалі Ю.​Гаўрук, М.​Навіцкі, Я.​Семяжон, В.​Сёмуха.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. М., 1971.

Г.​В.​Сініла.

т. 2, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯРЖА́ЎНЫ ЯЎРЭ́ЙСКІ ТЭА́ТР БССР.

Існаваў у 1926—49 у Мінску. Створаны з выпускнікоў Яўр. студыі ў Маскве (1922—26). Узначальвалі т-р М.Рафальскі (1926—37) і В.Галаўчынер (1938—46). Маст. аблічча т-ра вызначалі спектаклі, створаныя паводле твораў яўр. класікі: Шолам-Алейхема («Тэўемалочнік»), А.​Гольдфадэна («Суламіф»), І.​Аксенфельда («Рэкрут»), М.​Мойхер-Сфорыма («Маленькі чалавечак»). Значнае месца ў рэпертуары займала замежная класічная драматургія — п’есы У.​Шэкспіра, Мальера, Лопэ дэ Вэгі, К.​Гальдоні, Б.​Шоу. Т-р імкнуўся папаўняць рэпертуар тагачаснымі нац. п’есамі: «Гірш Лекерт» А.​Кушнірова, «Бойтра» М.​Кульбака, «Сям’я Авадзіс» П.​Маркіша і інш. У 1930-я г. пастаўлены п’есы М.​Горкага («Фальшывая манета», упершыню на сав. сцэне), А.​Карнейчука, А.​Арбузава, М.​Пагодзіна. Тэатр героіка-рамантычнага кірунку. У яго пастаноўках — тэатральна яркіх, дынамічных, маляўнічых, насычаных музыкай, танцамі. нар. песнямі — яркая відовішчнасць спалучалася з псіхалагізмам. У Айч. вайну т-р працаваў у Новасібірску. З 1946 у Мінску. У рэпертуары п’есы, прысвечаныя вайне: «Паўстанне ў гета» Маркіша, «Помста» І.​Левіна, «Так і будзе» К.​Сіманава і спектаклі паводле твораў нац. класікі. Сярод акцёраў т-ра: засл. арт. БССР Ю.​Арончык, М.​Моін, М.​Сокал, А.​Трэпель. У канцы 1940-х г. т-р абвінавацілі ў фармалізме, касмапалітызме, нацыяналізме і ў 1949 расфарміравалі.

т. 6, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)