ЛЕВАШО́Ў (Анатоль Яўгенавіч) (8.8. 1898, г. Жаркент Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 27.12.1979),
фізік-тэарэтык, заснавальнік бел.навук. школы па гравітацыі. Д-рфіз.-матэм.н. (1960), праф. (1962). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1925). З 1962 у БДУ. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА) і рэлятывісцкай электрадынаміцы. Развіў бескаардынатныя тэнзарныя метады і выкарыстаў іх у дынамічнай метэаралогіі, фізіцы элементарных часціц і тэтраднай фармулёўцы АТА.
Тв.:
Движение и двойственность в релятивистской электродинамике. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАШО́Ў (Валянцін Сяргеевіч) (6.8. 1915, Масква — 29.8.1994),
расійскі кампазітар, харавы дырыжор. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Новасібірскае муз. вучылішча (1939), вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі. У 1946—62 маст. кіраўнік Ансамбля песні і танца Амурскай флатыліі, Сібірскага нар. хору, з 1962 — Рускага народнага хору імя М.Пятніцкага. Аўтар запісаў і апрацовак сібірскіх нар. песень. Сярод твораў: аперэта «Вятры вясновыя» (1964); паэма-кантата «Мая Сібір» (1950), «Паэма аб Амуры» (1949); аркестрава-хар. і вак.-харэаграфічныя сюіты; творы для аркестра нар. інструментаў, для голасу і фп.; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія Расіі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Левашоў К. А. 8/200
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Левашоў А. Я. 1/121; 2/239; 6/289; 12/458, 459
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКІ НАРО́ДНЫ ХОР, Акадэмічны рускі народны хор Расійскай Федэрацыі імя М.Я.Пятніцкага. Арганізаваны ў 1910 з нар. спевакоў Варонежскай, Разанскай і Смаленскай губ. М.Я.Пятніцкім (маст. кіраўнік хору да 1927). Выступаў у с. Аляксандраўскае (Варонежская вобл.), з 1918 — у Маскве. З 1927 прысвоена імя Пятніцкага. З 1937 у складзе Маскоўскай філармоніі. З 1940 — сучасная назва, з 1967 — акадэмічны. У 1938 рэарганізаваны: павялічана хар. група, створаны аркестр нар. інструментаў і танц. калектыў. Сярод кіраўнікоў хору П.Казьмін, У.Захараў, М.Коваль, В.Левашоў. Асаблівасць хору — вял. дыяпазон нар. музыкі, імкненне да «маляўнічага выканання песні» (паводле слоў Пятніцкага), тэатралізацыя, разыгрыванне сцэн сял. жыцця на фоне дэкарацый, аб’яднанне песень у цыклы («За аколіцай», «Вячоркі», «Вяселле»), частушкі, прыпеўкі, вак.-харэаграфічныя сюіты і кампазіцыі, творы сучасных кампазітараў. Пры хоры працуе фалькл. кабінет, захоўваецца вял. калекцыя нар. інструментаў і касцюмаў, сабраных Пятніцкім.