Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КІТ (лац. Cetus),
экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркія зоркі маюць бляск 2,0 і 2,5 візуальнай зорнай велічыні. У К. знаходзіцца вядомая пераменная зорка Міра. Найлепшыя ўмовы для назірання — у кастрычніку. На тэр. Беларусі відаць часткова. Гл.Зорнае неба.
дзеяч бел. эміграцыі, амерыканскі вучоны. Д-р філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі (1982), акад.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы (1991). Скончыў Навагрудскую бел. гімназію (1928), Віленскі ун-т (1933). Працаваў настаўнікам, дырэктарам Віленскай і Навагрудскай бел. гімназій. За рэв. дзейнасць двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1939—41 выкладаў у Баранавіцкім настаўніцкім ін-це, працаваў інспектарам школ Баранавіцкай вобл. У 1943 з дазволу акупац. улад арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне і Паставах, засн. Адм.-гандл ін-т у Маладзечне. З 1944 у Германіі, з 1948 у ЗША, дзе заснаваў бел. калонію ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі). Удзельнічаў у распрацоўцы амер.касм. праектаў, адначасова выкладаў у Мэрылендскім ун-це. З 1972 у Германіі, выкладаў у Гайдэльбергскім ун-це, філіяле Мэрылендскага ун-та ў г. Вісбадэн. Аўтар навук. прац па праблемах астранаўтыкі. Фундатар многіх эміграцыйных бел. выданняў, бел. радыё ў Аўстраліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАКІ́ТНЫ КІТ, блювал,
сіні кіт (Balaenoptera musculus),
марское млекакормячае сям. паласацікаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах ад Арктыкі да Антарктыкі.
Самая буйная жывёла Зямлі, даўж. да 33 м, маса да 160 т. Цела цёмна-шэрае з блакітнаватым адценнем (адсюль назва), усыпанае светла-шэрымі плямамі і мармуровым узорам. Замест зубоў на верхняй сківіцы рагавыя пласціны (кітовы вус), да 400 пар, выш. да 1 м. Праз яго блакітны кіт адцэджвае з вады планктонных рачкоў, якімі корміцца. Нараджае кожныя 2 гады дзіцяня даўж. 6—9 м, масай 2—3 т, якое корміць малаком каля 7 месяцаў. Амаль вынішчаны дзеля атрымання тлушчу, мяса, кітовага вуса. Здабыча забаронена. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.