Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАДКАЎКА́ЗЗЕ,
тэрыторыя на Пн ад Вял. Каўказа, абмежаваная з Пн Кума-Маныцкай упадзінай, з 3 Азоўскім м. і Керчанскім прал., з У Каспійскім м.Даўж. больш за 900 км, шыр. 300 км. Адрозніваюць Зах. П.: Кубана-Прыазоўская нізіна, Прыкубанская раўніна, Таманскі п-аў; Сярэдняе П.: Стаўрапольскае ўзв. (да 831 м), Церска-Сунжэнскае ўзв. (Сунжэнскі хрыбет да 926 м), горы-лакаліты Мінералаводскай групы — Бештау (1420 м), Машук (992 м) і інш.; Усх. П.: Церска-Кумская нізіна. У П. — Краснадарскі і Стаўрапольскі краі, Расія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НУС (Manus),
вулканічны востраў у Ціхім ак., у архіпелагу Адміралцейства астравы. Тэр. дзяржавы Папуа—Новая Гвінея. Пл. 1,6 тыс.км². Нас. 36 тыс.чал. (1980). У цэнтры вострава горы, выш. да 719 м. Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Вечназялёныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы. Гал.г. Ларэнгау.
Да арт.Манументальны жывапіс. Мікеланджэла. Сівіла Кумская. З размалёўкі столі Сіксцінскай капэлы. Паміж 1508—12. Рым. Ватыкан.Да арт.Манументальны жывапіс. К.Д.Гескі. Размалёўка скляпенняў трансепта ў інтэр’еры касцёла езуітаў у Нясвіжы. 18 ст.Да арт.Манументальны жывапіс. Фрэска ў інтэр’еры касцёла кармелітаў у Магілёве. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРАЗІ́ХА, ваўчок (Orobanche),
род кветкавых раслін сям. заразіхавых. Больш за 150 відаў. Пашыраны ў субтрапічным і ўмераным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі пераважна ў паўд. раёнах трапляюцца 9 відаў: З. галінастая (O. ramosa), белая (O. alba), эльзаская (O. alsatica), гваздзіковая (O. caryophyllacea), блакітнаватая (O. coerulescens), парэзнікавая (O. libanotidis), кумская, або сланечнікавая (O. cumana), высокая (O. elatior), бледнакветкавая (O. pallidiflora).
Адна-, двух- і шматгадовыя бесхларафільныя травяністыя расліны. Сцёблы тоўстыя, мясістыя, простыя або галінастыя, каля асновы звычайна клубне- ці булавападобнапатоўшчаныя, з прысоскамі (гаўсторыямі) — відазмененымі каранямі, якімі З. прысмоктваецца да каранёў раслін, на якіх яна паразітуе. Лісце чаргаванае або супраціўнае, лускападобнае. Кветкі з трубчастым, двухгубым вяночкам рознага колеру, сабраны ў коласа- ці гронкападобныя суквецці. Плод — 2—3-створкавая шматнасенная каробачка. Лек. і харч. расліны, некат. віды (напр., З. галінастая) — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТА́НЬЁ [Castagno; дакладней Андрэа дэль Кастаньё (Andrea del Castagno; 1417 або 1419, Кастаньё, каля г. Фларэнцыя, Італія — 19.8.1457],
італьянскі жывапісец Ранняга Адраджэння; прадстаўнік фларэнційскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў Мазачыо, Данатэла, П.Учэла. Працаваў пераважна ў Фларэнцыі, таксама ў Венецыі (1442), магчыма, Рыме (1454). Творчасці ўласцівы майстэрскае валоданне малюнкам, энергічная пластычная мадэліроўка форм, напружаная выразнасць поз і ракурсаў, якая часта надае яго творам драм. вастрыню, грубавата-выразная прастата і мужнасць вобразаў: фрэскі ў капэле Сан-Таразіо царквы Сан-Дзакарыя ў Венецыі (1442, з Франчэска да Фаэнцам), «Укрыжаванне з перадстаячымі» ў царкве Санта-Марыя дэльі Анджэлі (каля 1443), «Аплакванне Хрыста», «Тайная вячэра», «Укрыжаванне», «Палажэнне ў труну», «Уваскрэсенне», «Партрэты 9 знакамітых людзей» (Дантэ, Дж.Бакачыо, Петраркі і інш.; усе паміж 1445—57, цяпер у манастыры Сант-Апалонія, пераўтвораным у музей К.) у Фларэнцыі, «Вядомыя людзі» (каля 1450—51, з вілы Кардучы ў Леньяйі), партрэт мужчыны (каля 1455) і інш.
Андрэа дэль Кастаньё Сівіла Кумская. Фрэска цыкла «Вядомыя людзі» з вілы Кардучы ў Леньяйі. Фрагмент. Каля 1450—51.