Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯ́БКА-КАРЭ́ЦКІ Мікалай Іванавіч (24.6.1855, в. Уношава Клінцоўскага р-на Бранскай вобл. — 21.12.1924),
грамадскі дзеяч, публіцыст. У дзяцінстве страціў зрок, вучыўся самастойна. На-
КУЛЯМЁТ,
адзін з відаў агнястрэльнай аўтаматычнай зброі. Прызначаны для стральбы са спец. апоры (станка, сошак) па наземных, паветраных і надводных цэлях. Пры стральбе патроны падаюцца са стужкі або магазіна. Стральба можа весціся кароткімі (да 10 выстралаў), доўгімі (да 30 выстралаў) чэргамі або бесперапынна.
К. падзяляюцца на ручныя (з сошкай; скарастрэльнасць да 250 выстралаў за мінуту, прыцэльная далёкасць да 1500 м), станковыя (на трыножку або колах; да 300 выстралаў за мінуту і да 3000 м), т.зв. адзіныя (для стральбы з сошак і станка; да 300 выстралаў за мінуту і да 2000 м); авіяц. (на самалётах і верталётах; да 3000 выстралаў за мінуту і да 1200 м), зенітныя (для паражэння паветр. цэлей на вышыні да 2000 м, скарастрэльнасць да 150 выстралаў за мінуту), а таксама танкавыя, бронетранспарцёрныя, карабельныя, казематныя. Бываюць малога (да 6,5 мм), нармальнага (6,5—9 мм) і буйнога (9—14,5 мм) калібру. К. вынайдзены ў 1883 амер. канструктарам Х.Максімам, упершыню выкарыстаны ў англа-суданскай вайне (1896—98) і англа-бурскай (1899—1902) войнах. Удасканалены, ён быў прыняты на ўзбраенне рус. арміі і выкарыстоўваўся ў рус.-яп. вайне 1904—05. На ўзбраенні Сав. Арміі былі кулямёты В.А.Дзегцярова, М.Ц.Калашнікава, Г.С.Шпагіна, П.М.Гарунова, ва Узбр. сілах Беларусі — Калашнікава.
В.Ц.Осіпаў.
Кулямёты: 1 — станковы Х.С.Максіма ўзору 1910; 2 — ручны В.А.Дзегцярова; 3 — адзіны М.Ц.Калашнікава на сошках; 4 — амерыканскі адзіны на станку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пісталет-кулямёт 8/451
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСТАЛЕ́Т-КУЛЯМЁТ,
індывідуальная аўтаматычная зброя высокай скарастрэльнасці, прызначаная для паражэння жывой сілы ў блізкім баі. Спалучае партатыўнасць пісталета і бесперапыннасць кулямётнага агню. Калібр 7,62—11,43 мм. Сілкаванне ад магазінаў скрыначнага (25—35 патронаў) або барабаннага (71 патрон) тыпу; тэмп стральбы 450—1000 стрэлаў/мін.
Створаны італьянцам А.Рэвелі (1915), у Расіі — У.Р.Фёдаравым (1916), у СССР — Ф.В.Токаравым (1927). На ўзбраенні Чырв. Арміі П.-к. канструктараў В.А.Дзегцярова (ПКД-40), Г.С.Шпагіна (ПКШ-41), А.І.Судаева (ПКС-43) і інш.; у герм. арміі — МР-38-40, амер. — МЗ, брыт. «Стэн», фінл. «Суомі». Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну; звычайна наз.аўтаматамі.
На ўзбраенні сучасных армій шэрагу краін амер. «Інгрэм», італьян. «Берэта», аўстр. «Штэер», ізраільскі «Узі» і інш. У арміях краін СНД больш пашыраны аўтаматы сістэмы М.Ц.Калашнікава і інш., якія выкарыстоўваюцца замест П.-к.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПА́ГІН Георгій Сямёнавіч (29.4.1897, в. Клюшнікава Каўроўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 6.2.1952),
расійскі канструктар стралк. зброі. Герой Сац. Працы (1945). З 1920 слесар на кулямётным з-дзе. З 1922 удзельнічаў у канструяванні новых узораў зброі (6,5 мм спараныя ручны і танкавы кулямёты — з У.Р.Фёдаравым; 7,62 мм танкавы кулямёт — з В.А.Дзегцяровым і інш.). У 1938 стварыў (з Дзегцяровым) буйнакаліберны кулямёт ДШК, а ў 1940 — пісталет-кулямёт (аўтамат) ППШ. У 1943 распрацаваў асвятляльны пісталет ОПШ (гл.Сігнальны пісталет). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Літ.:
Болотин Д.Н. Советское стрелковое оружие за 50 лет. Л., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕГЦЯРО́Ў Васіль Аляксеевіч (2.1.1880, г. Тула, Расія — 16.1.1949),
савецкі канструктар стралковай зброі. Ген.-маёр інжынерна-артыл. службы (1940), д-ртэхн.н. (1940). Герой Сац. Працы (1940). З 1931 нач. праектна-канструктарскага бюро аўтам. стралковай зброі. У 1920—30-я г. сканструяваў ручны, авіяц., танкавы і буйнакаліберны кулямёты, пісталет-кулямёт. У гады Вял.Айч. вайны 1941—45 стварыў процітанкавае ружжо і новы ручны кулямёт. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1944, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІТА́ЛЬНЫ Барыс Гаўрылавіч (7.8.1902, г. Растоў-на Доне, Расія — 6.2.1972),
расійскі канструктар авіяц. стралкова-гарматнага ўзбраення. Д-ртэхн.н. (1940), праф. (1949). Герой Сац. Працы (1940). Скончыў Маскоўскі мех.ін-т (1927). З 1927 у Навук. аўтаматорным ін-це. У 1934—53 нач. і гал. канструктар асобнага канструктарскага бюро, потым праф. Маскоўскага ін-та інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі. У 1930 стварыў авіяц.кулямёт калібру 7,62 мм, у 1935—12,7 ммкулямёт, у 1936 — авіяц. гармату, што ўстанаўліваліся на розных тыпах самалётаў і танках Т-60. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КСІМ (Maxim) Хайрэм Стывенс (5.2.1840, Сангервіл, ЗША — 24.11.1916),
амерыканскі канструктар аўтам. зброі і прадпрымальнік. У 1883 стварыў станковы кулямёт («Максім»), аўтам. вінтоўку і гармату. У 1888 у Германіі засн.з-д скарастрэльных гармат і кулямётаў. У 1889—90 распрацаваў тэхналогію вытв-сці новых відаў бяздымнага пораху. Займаўся праблемамі авіяцыі.
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941. Сяржант Ф. на чале стралк. аддзялення 30.6.1944 фарсіраваў Бярэзіну каля г. Барысаў, гранатай знішчыў кулямёт праціўніка, з байцамі блакіраваў дзот, чым садзейнічаў інш. падраздзяленням уварвацца на ўскраіну горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ ЗБРО́Я,
агнястрэльная зброя, у якой перазараджанне і чарговы выстрал выконваюцца аўтаматычна за кошт энергіі парахавых газаў або энергіі інш. крыніц. Адзін з асн. і масавых відаў сучаснага ўзбраення, якім аснашчаюцца амаль усе віды войскаў. Паводле канструкцыі бывае самазарадная (аўтам. перазараджаецца і робіць толькі адзіночныя стрэлы) і самастрэльная (стрэлы чэргамі і бесперапынна). Падзяляецца на стралковую (калібр да 20 мм), да якой адносяцца аўтам.пісталеты, пісталеты-кулямёты, аўтаматы, самазарадныя і аўтам.вінтоўкі і карабіны, ручныя, станковыя, буйнакаліберныя кулямёты, і артылерыйскую — аўтам. пушкі (калібр больш за 20 мм). Падача патронаў магазінная (са спец. скрынак-магазінаў) і стужачная (з гнуткіх металічных стужак). Гал. асаблівасць аўтаматычнай зброі — высокая скарастрэльнасць і вял. шчыльнасць агню.
Першыя праекты аўтаматычнай зброі з’явіліся ў 1863 у ЗША, у 1889 у Расіі. Паводле прынцыпу дзеяння аўтаматыкі аўтаматычная зброя падзяляецца на 4 тыпы: сістэмы зброі, у якіх дзеянне аўтаматыкі заснавана на выкарыстанні энергіі аддачы рухомага ствала, затвор у час стрэлу трывала счэплены, аўтаматыка такіх сістэм бывае з доўгім або кароткім ходам ствала (пісталет ТТ, кулямёт Максіма); сістэмы зброі, якія выкарыстоўваюць аддачу затвора пры нерухомым ствале, затвор у час стрэлу не счэплены са ствалом або счэплены напаўсвабодна, адваротны рух затвора і зараджанне робіцца сілай зваротнай спружыны (пісталеты-кулямёты ППШ-41, ППС-43 і інш.); сістэмы зброі, у якіх дзеянне аўтаматыкі заснавана на выкарыстанні энергіі адводу парахавых газаў з канала ствала ў газавую камеру праз адводную адтуліну ў ствале (аўтамат, кулямёт М.Ц.Калашнікава, кулямёт В.А.Дзегцярова і інш.); сістэмы зброі, у якіх дзеянне аўтаматыкі заснавана на выкарыстанні энергіі інш. крыніц, у прыватнасці рознага роду рухавікоў (напр., амер. 20-ммавіяц. пушка «Вулкан»).