А́РТМАНЕ ((Artmane) Вія) (сапр.Аліда Фрыцаўна; н. 21.8.1929, г. Тукулес, Латвія),
латышская актрыса. Нар.арт.СССР (1969). Скончыла студыю пры Латышскім маст. т-ры імя Я.Райніса (Рыга), працуе ў гэтым т-ры. З 1956 здымаецца ў кіно. Драматычная актрыса. Мастацтва Артмане адметнае лірызмам, шчырасцю, стрыманасцю, якія спалучаюцца з унутр. напоўненасцю і эмацыянальнасцю. Сярод тэатр. роляў: Афелія, Джульета («Гамлет», «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Лаймдота («Агонь і ноч» Райніса). З лепшых работ у кіно: Соня («Родная кроў»), Она («Ніхто не хацеў паміраць»), Крысціна («Эдгар і Крысціна»), Джулія Ламбэрт («Тэатр» паводле С.Моэма, тэлевіз.). Пра Артмане зняты дакументальны фільм «Размовы з каралевай». Дзярж. прэмія Латвіі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЗА, Васа (швед. Vasa, польск. Wasa),
шведская каралеўская дынастыя, якая правіла ў Швецыі (1523—1654) і Польшчы (1587—1668). Засн.Густавам I [1523—60]. Каралямі Швецыі былі яго сыны Эрык XIV [1560—68], Юхан III [1568—92], Карл IX [1604—11], сын апошняга Густаў II Адольф [1611—32], дачка апошняга Крысціна [1632—54]. У Польшчы правілі Жыгімонт III (1587—1632, у 1592—1604 і кароль Швецыі), які ўстанавіў шведска-польскую асабістую унію [1592—99], яго сыны Уладзіслаў IV [1632—48] і Ян Казімір [1648—68].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМУ́ЛКА ((Gomółka) Крысціна) (н. 8.4.1954, г. Гданьск, Польшча),
польскі гісторык. Скончыла Гданьскі ун-т (1977). Д-р габілітаваны (1993). У 1978—93 працавала ў Ін-це эканам. і гуманітарных навук, з 1993 — у політэхн. ін-це ў Гданьску. Даследуе гісторыю беларусаў паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі, паліт.эканам. і культ. жыццё сучаснай Беларусі, бел. дыяспару. З 1993 рэдактар польска-бел. час. «Dyskusja» («Дыскусія»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РБА (Garbo) Грэта [сапр.Густафсан
(Gustafsson) Грэта Лавіса; 18.9.1905, Стакгольм — 15.4.1990], амерыканская кінаактрыса шведскага паходжання. Вучылася ў Каралеўскай акадэміі тэатр. мастацтваў у Стакгольме. З 1923 здымалася ў кіно, з 1926 у Галівудзе. Буйнейшая трагічная актрыса ў гісторыі кінематографа. Вобразы, створаныя Гарбай, адметныя драматызмам, псіхал. глыбінёй. Шчырасць і сардэчнасць ігры актрысы, прыродная абаяльнасць прынеслі ёй сусв. вядомасць. Сярод фільмаў: «Чароўная жанчына» (1928),
«Каралева Крысціна» (1933), «Ганна Карэніна» (1935), «Дама з камеліямі» (1937). З 1941 не здымалася. У 1954 атрымала спец. прэмію «Оскар».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЗІНЬ, Радзіня (Radziņa; па мужу Шалконе,
Šalkone) Элза Янаўна (н. 10.2.1917, г. Харкаў, Украіна), латвійская актрыса. Нар.арт.СССР (1976). З 1936 у Елгаўскім, з 1953 у Валміерскім т-рах, з 1954 у Латвійскім т-ры драмы імя А.Упіта (з 1989 Нац.т-р Латвіі). З 1949 здымалася ў кіно: «Райніс» (1949), «Гамлет» (1964), «Эдгар і Крысціна» (1966), «Кароль Лір» (1971), «Вей, ветрык!» (1974), «Насуперак лёсу» (1975), «Тэатр» (1978), «За шклянымі дзвярыма», «Інспектар Гул» (абодва 1979), «Сяргей Іванавіч ідзе на пенсію» (1981), «Тайна «Чорных драздоў» (1983), «Апошні візіт» (1984), «Фотаздымак з жанчынай і дзіком» (1987), «Мая і Пая» (1990) і інш.
латышскі акцёр. Нар.арт. Латвіі (1964). Нар.арт.СССР (1974). Скончыў драм. курсы пад кіраўніцгвам Э.Зелтмаціса (1938) і паступіў у трупу Нац.т-ра Латвіі ў Рызе. Стварыў яркія вобразы, адметныя высокім майстэрствам пераўвасаблення: Сацін («На дне» М.Горкага), Парфірый Пятровіч («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), сэр Тобі, Фальстаф («Дванаццатая ноч», «Генрых IV» У.Шэкспіра), Філіп II («Дон Карлас» Ф.Шылера), Кала Бруньён («Кала Бруньён» паводле Р.Ралана), Йынь («Йынь з вострава Кіхну — дзікі капітан» Ю.Смуула) і інш. Зняўся ў кінафільмах: «Каўгурскае паўстанне» (1941), «За лебядзінай чарадой аблокаў» (1957), «Чужая ў пасёлку» (1959), «Табага» змяняе курс» (1965), «Эдгар і Крысціна» (1966), «Слугі д’ябла» (1970), «Караль Лір», «Балада пра Берынга і яго сяброў» (абодва 1971), «Слугі д’ябла на чортавым млыне» (1972), «Напад на тайную паліцыю» (1975), «Дзюма на Каўказе» (1980), «Забытыя рэчы» (1982) і інш.