горад у Ленінградскай вобл. Расіі, на в-ве Котлін, у Фінскім заліве. 45,5 тыс.ж. (1996). Порт. Суднарамонт. Прадпрыемствы лёгкай і харч. прам-сці. Ваенна-марскі музей і кабінет-музей А.С.Папова. Арх. помнікі: Італьянскі палац (1720—24), дом Мініха (1721—24), ансамблі Адміралцейства (1784—97), Марскі сабор (1903—13) і інш. Помнікі: Пятру I (1841), П.К.Пахтусаву (1886), Ф.Ф.Белінсгаўзену (1870), С.В.Макараву (1913) і інш.
Засн. Пятром I зімой 1703—04 як марская крэпасць Краншлот для абароны зах. падыходаў да Пецярбурга. Гар.буд-ва з 1709—10. Сучасная назва з 1723. З 1820-х г.гал. база Балт. флоту ВМФ Расіі. Месца паўстанняў гарнізона ў 1905 і 1906, Кранштацкага паўстання 1921, баёў у Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛТЫ́ЙСКАЯ СІСТЭ́МА ВЫШЫ́НЯЎ,
сістэма вызначэння абсалютных адзнак паверхні Зямлі, прынятая з 1942 у б.СССР, у т. л. на тэр. Беларусі. Пункт адліку — нуль на футштоку ў г.Кранштат, які супадае з сярэднім шматгадовым узроўнем Балтыйскага м. (гл. таксама Абсалютная вышыня).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ХТУСАЎ Пётр Кузьміч (1800, г.Кранштат, Расія — 19.11.1835),
расійскі мараплавец і гідрограф. Скончыў штурманскае вучылішча ў Кранштаце (1820).
У 1820—32 прымаў удзел у гідраграфічных даследаваннях р. Пячора, Баранцава і Белага мораў. У 1832—35 кіраваў экспедыцыямі на архіпелаг Новая Зямля, апісаў узбярэжжы Паўн. і Паўд. а-воў Новай Зямлі, праліў Матаччын Шар і астравы ў ім. Імем П. наз. астравы ў Карскім м., горны хрыбет на Шпіцбергене.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗРО́ВЕНЬ МО́РА,
становішча свабоднай паверхні вады мораў і акіянаў, якое вымяраецца па верт. лініі адносна ўмоўнага пачатку адліку. Вылучаюць У.м. «імгненны», прыліўны, сярэднясутачны, сярэднямесячны, сярэднегадавы і сярэднешматгадовы. У.м. мяняецца пад уздзеяннем ветравых хваляванняў, прыліваў, нагрэву і ахаладжэння паверхні мораў і акіянаў, ваганняў атм. ціску, ападкаў і выпарэння. На Беларусі абсалютныя вышыні пункта зямной паверхні адлічваюцца ад сярэднешматгадовага ўзроўню Балтыйскага м., вызначанага ад нуля футштока ў г.Кранштат Ленінградскай вобл. Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІ́НІН Мікалай Пятровіч (н. 4.1.1907, г.Кранштат Ленінградскай вобл., Расія),
савецкі генетык. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. 1946). Чл. шэрагу замежных АН. Скончыў Маскоўскі ун-т (1928). З 1932 працаваў у шэрагу н.-д. устаноў АНСССР, у 1966—81 дырэктар Ін-та агульнай генетыкі АНСССР. Адкрыў (разам з А.С.Сераброўскім) падзельнасць гена. Даследаваў эфект становішча гена, пытанні генетыкі папуляцый. Навук. працы па эвалюцыйнай, радыяцыйнай і касм. генетыцы, тэарэт. асновах селекцыі. Ленінская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБУ́ЕЎ Васіль Казьміч (13.4.1777, г.Кранштат, Расія — 28.6.1855),
рускі жывапісец, адзін з майстроў позняга класіцызму і акадэмізму. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1782—97), з 1807 выкладаў у ёй (з 1812 праф., з 1832 рэктар). У 1803—07 пенсіянер АМ у Рыме. Творчасць вылучаецца строга акадэмічным малюнкам, удалай кампаноўкай шматфігурных сцэн, цікавасцю да нац. гісторыі: «Подзвіг купца Іголкіна» (1839). Некат. творам уласцівы рысы рамантызму і рэалізму: «Варажба. Аўтапартрэт» (1805), «Партрэт адстаўнога чыноўніка Швыкіна» (1833).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТАКО́Ў Аляксей Іванавіч (19.2.1816, г.Кранштат, Расія — 10.7.1869),
расійскі гідрограф. Контр-адмірал. Член Рус.геагр.т-ва (з 1848), ганаровы чл.Геагр.т-ва ў Берліне (1853). Скончыў Марскі корпус у Пецярбургу. Служыў на Балт. флоце. У 1840—42 удзельнічаў у кругасветным падарожжы на судне «АБА» (апісаў яго ў 1843—44). Выканаў гідраграфічныя даследаванні Аральскага м. (1848—49), адкрыў в-аў Адраджэння і інш. Па матэрыялах даследаванняў у 1850 надрукавана першая карта Аральскага м. Абследаваў нізоўі р. Сырдар’я (1855), дэльту р. Амудар’я (1859), у 1861—63 апісаў сярэднюю ч. Сырдар’і.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ШКІН Пётр Іванавіч (14.8.1888, в. Малая Князеўка Калінінскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 3.4.1960),
удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Бакінскае мараходнае вучылішча (1908). З 1909 на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. У 1-ю сусв. вайну на Чарнаморскім і Каспійскім флатах. Удзельнік лядовага паходу Балт. флоту (1918) з Гельсінгфорса ў Кранштат. З вясны 1919 на Зах. фронце. У жн.—вер. 1919 нач.Прыпяцкай ваеннай флатыліі, удзельнік баёў за Тураў, Давыд-Гарадок, Петрыкаў. З кастр. 1919 у Дняпроўскай ваеннай флатыліі (Гомель). Пасля грамадз. вайны на Чарнаморскім флоце. У 1930—47 на адм. рабоце ў гандл. флоце СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ-СІЛЬВА́НСКІ Мікалай Паўлавіч (13.2.1869, г.Кранштат Ленінградскай вобл., Расія — 30.9.1908),
расійскі гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1892). З 1899 працаваў у Дзярж. архіве Мін-ва замежных спраў. З 1905 выкладаў рус. гісторыю і гісторыю рус. права (з 1907 праф.) у навучальных установах Пецярбурга. Абгрунтаваў аднатыпнасць рас.феад. перыяду з зах.-еўрап. феадалізмам («Феадалізм у Старажытнай Русі», 1907; «Феадалізм ва ўдзельнай Русі», выд. ў 1910). Даследаваў гісторыю рэформ Пятра I, вызваленчы рух, грамадскую думку 18—19 ст.
Тв.:
Феодализм в России. М., 1988.
Літ.:
Шапиро А.Л. Русская историография с древнейших времен до 1917 г. 2 изд. М., 1993. С. 623—635.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭЗІ́НІ (Trezzini) Даменіка Андрэа (каля 1670, Астана, каля г. Лугана, Швейцарыя — 2.3.1734),
архітэктар і інжынер. З 1703 працаваў у С.-Пецярбургу. Паводле яго праектаў закладзены г.Кранштат і Аляксандра-Неўская лаўра, выканана ч. рэгулярнай планіроўкі Васільеўскага в-ва, пабудаваны Летні палац Пятра I у Летнім садзе (1710—14), Пятроўскія вароты і Петрапаўлаўскі сабор Петрапаўлаўскай крэпасці, будынак 12 калегій (1722—34; цяпер ун-т). Паводле указа Пятра I склаў «узорныя» (тыпавыя) праекты жылых дамоў для розных сац. слаёў насельніцтва. Пабудовы Т. адметныя выразнасцю планаў, сціплым дэкар. убраннем, спалучэннем буйных ордэрных элементаў з дэталямі архітэктуры барока.
Літ.:
Лисаевич И. Первый архитектор Петербурга. Л., 1971.
Д.Трэзіні. Петрапаўлаўскі сабор у Санкт-Пецярбургу.