КАСІЯ́Н (Васіль Ільіч) (1.1.1896, г. Сняціна Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 26.6.1976),

украінскі графік. Нар. маст. СССР (1944). Правадз. чл. АМ СССР (1947). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Пражскую АМ (1926). З 1927 (з перапынкам) праф. Кіеўскага маст. ін-та. Творы вызначаюцца экспрэсіяй штрыха, рамантычнай прыўзнятасцю вобразаў: «Арсенальцы» і «Герой Перакопа» (абедзве 1927), «Тарас Шаўчэнка» (1922—23, 1926, 1960); серыі «Днепрабуд» (1932—34), «Арцём» (1936), «У.І.Ленін і Украіна» (1947); ілюстрацыі да твораў Т.Шаўчэнкі, І.Франко, М.Кацюбінскага, Л.Украінкі і інш.; плакаты.

Адзін са стваральнікаў «Гісторыі ўкраінскага мастацтва» (т. 1—6, 1966—70; Дзярж. прэмія Украіны 1971). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1964.

В.Касіян. Арцём. 1936.

т. 8, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Касіян В. І. 3/579; 5/488; 9/427; 10/453; 11/308

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)