ГУ́НІЯ (Валяр’ян) (Валіко) Леванавіч (21.1.1862, с. Экі, Цхакаеўскі р-н, Грузія — 31.7.1938),

грузінскі акцёр, рэжысёр, драматург. Нар. арт. Грузіі (1933). З 1882 у груз. драм. трупе ў Тбілісі. Акцёр яркага тэмпераменту, глыбокай думкі. Ствараў рознахарактарныя вобразы: КакоКако разбойнік» паводле І.​Чаўчавадзе), Кароль Лір, Атэла (аднайм. п’есы У.​Шэкспіра), Эдып («Цар Эдып» Сафокла), Скалазуб («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава). Аўтар п’ес (першая — «Незаконнанароджаны», 1882), лібрэта да опер. З 1913 здымаўся ў кіно.

т. 5, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КТО́РАЎ (Анатоль Пятровіч) (24.4.1898, Масква — 30.9.1980),

расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1963). Працаваў у Маскве (з 1917) у т-ры імя В.​Ф.​Камісаржэўскай, з 1920 у т-ры Корша, з 1933 у МХАТ. Мастацтву К. былі ўласцівы завершанасць пластычнага малюнка ролі, абаяльнасць, элегантнасць, тонкі гумар. Майстар вострахарактарных роляў. Сярод лепшых работ у МХАТ: Сэм Уэлер («Піквікскі клуб» паводле Ч.​Дзікенса), Джозеф («Школа зласлоўя» Р.​Шэрыдана), Како («Плады асветы» Л.​Талстога), Бернард Шоу («Мілы лгун» Дж.​Кілці), Шарвінскі («Дні Турбіных» М.​Булгакава), Суслаў, Мікалай Скарабагатаў («Дачнікі», «Ворагі» М.​Горкага). Здымаўся ў кіно: «Працэс аб трох мільёнах» (1926), «Свята святога Іаргена» (1930), «Беспасажніца» (1937), «Вайна і мір» (1966—67), «Пасол Савецкага Саюза» (1970) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1952.

т. 8, с. 545

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)