Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАКА́ВА, шакаладнае дрэва (Theobroma cacao),
кветкавая расліна сям. стэркуліевых. Пашырана ў трапічных лясах Амерыкі. Насенне какавы завезена ў Еўропу ў 1520. Культывуецца ў вільготных тропіках як харч. расліна, ва ўмераным клімаце расце ў аранжарэях.
Вечназялёнае дрэва выш. 5—8 м. Лісце вял., бліскучае. Кветкі дробныя, жоўтыя або чырв. ў пучках. Плод — ягада чырв., жоўтага або аранжавага колеру, мае 25—60 міндалепадобных зярнят. Цвіце і пладаносіць увесь год. У зярнятах ёсць алкалоід тэабрамін (здымае спазмы сасудаў, паніжае крывяны ціск); тлушч (да 50%) ідзе на выраб какавы-алею. З зерня гатуюць шакалад і танізуючы напітак какаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Какава-алей 5/238; 11/285
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАКА́ВА-АЛЕ́Й,
алей з насення какавы. Жаўтаватае, прыемнага паху рэчыва. Шчыльн. (пры 40 °C) 920,6 кг/м³. Т-ра плаўлення 30—34 °C. Лік амылення 192—196, ёдны лік 32—38. Выкарыстоўваюць як аснову для лек. свечак, мазей, крэмаў, губной памады; у кандытарскай прам-сці — для вырабу шакаладу і парашку какавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Шакаладнае дрэва, гл.Какава
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АШО́ГБА (Oshogbo),
горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Ашун. Засн. ў 17 ст. 442 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (какава-зярняты і алейная пальма). Апрацоўка какава-зярнят. Вытв-сць пракату, бавоўнаачышчальны з-д, тытунёвая ф-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНТ’Е́ГА (Santiago),
Сант’яга-дэ-лос-Кабальерас, горад на Пн Дамініканскай Рэспублікі, на р. Якедэль-Нортэ. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. ў 1495 Б.Калумбам, братам Х.Калумба. 1539 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Другі па эканам. значэнні горад краіны. Прам-сць: тытунёвая, цукр., хімічная, апрацоўка кавы і какава (вытв-сць шакаладу). Гандл.цэнтр.с.-г. раёна (тытунь, кава, какава, рыс, жывёлагадоўля). 2 ун-ты. Паблізу здабыча золата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГБАМО́ША (Ogbomosho),
горад на ПдЗ Нігерыі. 484,7 тыс.ж. (1976). Вузел аўтадарог. Гандаль какава-зярнятамі, пладамі алейнай пальмы, ямсам. Абутковая прам-сць. Саматужная вытв-сць тканіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПІЯ (Apia),
горад, сталіца Заходняга Самоа, на паўн. беразе в-ва Уполу. 42 тыс.ж. (1992). Порт на Ціхім ак. Экспарт копры, бананаў, какава-зярнят. Міжнар. аэрапорт. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎЛІФЛО́РЫЯ [грэч. kaulos сцябло, ствол + лац. flos (floris) кветка],
развіццё кветак і суквеццяў непасрэдна на ствале і буйных бязлістых галінах (са спячых пупышак). Характэрна для трапічных раслін (какава, фікусы, хурма, хлебнае дрэва), з раслін умеранага клімату — у воўчага лыка.