ГВАДЫЯ́НА
(Guadiana),
рака ў Іспаніі і Партугаліі. Даўж. 820 км, пл. бас. 68 тыс. км². Пачынаецца з плато Ла-Манча, цячэ пераважна па вузкай глыбокай даліне, урэзанай у Новакастыльскае пласкагор’е, упадае ў Кадыскі зал. Атлантычнага ак. Паўнаводная зімой. Сярэдні расход вады каля 80 м³/с. ГЭС. Вадасховішча Сіхара. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На Гвадыяне — г. Бадахос (Іспанія).
т. 5, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАДАЛКВІВІ́Р
(Guadalquivir),
рака на Пд Іспаніі. Даўж. 560 км, пл. бас. 57 тыс. км². Пачынаецца ў Андалускіх гарах, цячэ па Андалускай нізіне, дзе разбіваецца на рукавы, упадае ў Кадыскі зал. Атлантычнага ак., утварае эстуарый. Асн. прытокі: Малая Гвадыяна, Хеніль (левыя), Гуадалімар, Уэльва (правыя). Паўнаводная ў лют.—сакавіку. Сярэдні расход вады 164 м³/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На Гвадалквівіры — гарады Кордава, Севілья.
т. 5, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)