Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІНГАЛЯТО́РЫЙ,
памяшканне, абсталяванае прыборамі для інгаляцый. І. ў паліклініках, на мед. пунктах шахтаў, тэкст. і хім. фабрык, цэм. і азб. з-даў дзейнічаюць для прафілактыкі прафес. захворванняў. Маюць абсталяваныя кабіны для хворых, інгаляцыйныя ўстаноўкі, блокі паветр. кампрэсара, фільтры для ачысткі паветра і інш. апаратуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛУ́НАР О́РБІТЭР»
(Lunar Orbiter),
серыя амерыканскіх штучных спадарожнікаў Месяца для пошуку раёнаў пасадкі месяцавай кабіныкасм. карабля «Апалон» і аўтам. міжпланетных станцый «Сервеер», навук. даследаванняў; праграма іх распрацоўкі і запускаў. Запушчана 5 «Л.о.» (1966—67). У выніку былі выбраны ўчасткі для пасадкі касм. караблёў, складзена падрабязная карта бачнага боку і некаторых раёнаў нябачнага боку Месяца.
касманаўт ЗША. Скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША (1955). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 21—26.12.1968 разам з Ф.Борманам і Дж.Ловелам здзейсніў першы палёт да Месяца з выхадам на селенацэнтрычную арбіту на касм. караблі «Апалон-8» як пілот месяцавай кабіны. Карабель зрабіў 10 абаротаў вакол Месяца, вярнуўся на Зямлю. Палёт працягваўся 6,125 сут.
Створаны ў 1929 у г. Барысаў як арцель «Чырвоны металіст», якая вырабляла сталовыя прыборы. З 1933 выпускаў ацынкаваны посуд, біклагі для малака, тэрмасы, метал. вырабы і інш. У 1945 наладжаны выпуск стальнога эмаліраванага посуду. Асн. прадукцыя (1995): посуд, мыйкі і ракавіны стальныя эмаліраваныя, вырабы з бляхі (даёнкі, лейкі і інш.), ацяпляльнікі кабіны трактара МТЗ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦА́ЕЎ (Віктар Іванавіч) (19.6.1933, г. Акцюбінск, Казахстан — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Пензенскі політэхн.ін-т (1955). З 1969 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і У.М.Волкавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як інжынер-выпрабавальнік). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіныкасм. карабля П. і члены экіпажа загінулі. У космасе правёў 23,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АПАЛО́Н»,
амерыканская праграма падрыхтоўкі і ажыццяўлення пілатуемых палётаў на Месяц, а таксама серыя касм. караблёў для яе выканання. Асн. прызначэнне — дастаўка касманаўтаў на Месяц; здзейснены таксама беспілотныя палёты і палёты касманаўтаў вакол Зямлі. У 1968—75 запушчана 15 «Апалонаў» з экіпажамі, усяго 38 касманаўтаў. На «Апалоне-11» здзейснена першая ў свеце пасадка на Месяц (Н.Армстранг, Э.Олдрын, 1969). Па праграме «Апалон» даследавалі Месяц і калямесяцавую прастору, на Зямлю дастаўлены ўзоры месяцавага грунту.
Карабель «Апалон» мае асн. блок (для дастаўкі 3 касманаўтаў на селенацэнтрычную арбіту і вяртання іх на Зямлю) і месяцавую кабіну (для дастаўкі 2 касманаўтаў на паверхню Месяца, забеспячэння іх знаходжання на ім і вяртання на селенацэнтрычную арбіту). Маса «Апалона» да 47 т. Асн. блок уключае адсек экіпажа (спускальны апарат для пасадкі на ваду і на сушу) і рухальны адсек. Месяцавая кабіна мае пасадачную (застаецца на Месяцы) і ўзлётную ступені. «Апалон» забяспечаны стыковачным прыстасаваннем для пераходу касманаўтаў з адсека экіпажа ў месяцавую кабіну. Запуск і вывядзенне «Апалона» на арбіту ШСЗ ажыццяўляліся ракетамі-носьбітамі тыпу «Сатурн». Мадыфікацыі «Апалона» выкарыстоўваліся для дастаўкі экіпажаў на арбітальную станцыю «Скайлэб» і стыкоўкі з караблём «Саюз-19» па праграме ЭПАС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ (Георгій Цімафеевіч) (1.6.1928, г. Адэса, Украіна — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Адэскую спецшколу ВПС (1946), Чугуеўскае ваенна-авіяц. вучылішча (1950), Ваенна-паветр. акадэмію імя Гагарына (1961). З 1963 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.7.1971 з У.М.Волкавым і В.І.Пацаевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як камандзір). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіныкасм. карабля Дабравольскі і члены экіпажа загінулі. Правёў у космасе 23,8 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІФТ (англ. lift падымаць),
стацыянарны пад’ёмнік звычайна цыклічнага дзеяння з верт. рухам кабіны або платформы па жорсткіх накіравальных, якія ўстаноўлены ў агароджанай з усіх бакоў шахце. Найб. пашыраны Л. з эл. канатнай цягай.
Бываюць пасажырскія — звычайныя, скарасныя, бальнічныя (умяшчальнасць кабін да 30 чал., скорасць да 7 м/с) і грузавыя — агульнага прызначэння, спец., напр. магазінныя (грузападымальнасць да 10 т, скорасць да 1,5 м/с). Вышыня пад’ёму да 150 м і больш. На Беларусі Л. вырабляе Магілёўскі ліфтабудаўнічы завод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕРКУ́РЫЙ»,
серыя першых амерыканскіх аднамесных касм. караблёў для палётаў па каляземнай арбіце, а таксама праграма іх распрацоўкі і запускаў.
«М.» мелі форму ўсечанага конуса, макс. маса (у палёце) 1,36 т, аб’ём кабіны 1,5 м³. Разлічаны на палёт па балістычнай траекторыі і арбітальны палёт з пасадкай на ваду. Першы арбітальны палёт «М.» вакол Зямлі здзейснены 20.2.1962 (Дж.Глен, «М.-6»), Усяго здзейснена 10 палётаў, у т. л. 6 пілатуемых (1961—63): А.Шэпард і В.Грысам — па балістычных траекторыях, Глен, М.Карпентэр, У.Шыра, Г.Купер — арбітальныя палёты. Пілатуемыя «М.» мелі ўласныя назвы.