у беларусаў традыц. рыбалоўная снасць. Складаецца з 2 сеткавых мяшкоў (кулёў), нацягнутых на абручы і злучаных заднагобоку паміж сабою сеткай, што перагароджвала шлях рыбе і накіроўвала яе ў конусападобныя горлы сеткі. Мяшкі скіраваны горламі адзін да аднаго; заднагобоку яны адкрытыя, каб заходзіла рыба, з другога — зацягнуты матузом. Ставяць М. пераважна на азёрах, найчасцей па некалькі ў рад. Найб. пашырана на Паазер’і, дзе ў наш час з’яўляецца прыладай прамысл. лову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКА-АФГА́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ І ПАГАДНЕ́ННІ Паводле дагавора 1921 аб дружбе, падпісаным 28 лют. ў Маскве, бакі пацвердзілі незалежнасць адзін аднаго і ўсталяванне дыпламат. адносін; узаемна абавязаліся не ўступаць з трэцяй дзяржавай у ваен. ці паліт. пагадненні, якія б пашкодзілі аднаму з бакоў. Сав. бок даваў Афганістану права свабоднага і бязмытнага транзіту тавараў праз сваю тэр., абавязаўся аказаць апошняму фін. і матэрыяльную дапамогу. Дагавор 1926 аб нейтралітэце і ненападзе, падпісаны 31 жн. ў Пагмане (Афганістан), прадугледжваў неўмяшанне ва ўнутр. справы адзін аднаго; недапушчэнне на сваёй тэр.ўзбр. атрадаў і арг-цый, варожых да інш.боку; няўдзел у саюзах і пагадненнях, накіраваных супраць інш.боку; нейтралітэт у выпадку канфлікту аднагоз бакоў з трэцяй дзяржавай. Дагавор 1931 аб нейтралітэце і ўзаемным ненападзе, падпісаны 24 чэрв. ў Кабуле, пацвярджаў палажэнні дагавора 1926. Пагадненне 1946 па памежных пытаннях, падпісана 13 чэрв. ў Маскве, устанаўлівала сав.-афганскую мяжу па тальвегу (найб. глыбокай частцы) р. Амудар’я. Пагадненне 1956 пра супрацоўніцтва ў развіцці Афганістана, падпісана 28 студз. ў Кабуле, давала магчымасць афганскаму боку набыць сав. крэдыт, што дапамагло Афганістану пераадолець эканам. страты, панесеныя ім у выніку канфлікту з Пакістанам. Дагавор 1978 аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж СССР і Дэмакр. Рэспублікай Афганістан (ДРА), падпісаны 5 снеж. ў Маскве, пацвярджаў прынцыпы дагавораў 1921, 1926 і 1931; прадугледжваў узаемныя кансультацыі бакоў з мэтай забеспячэння бяспекі і незалежнасці адзін аднаго, шырокае супрацоўніцтва і аказанне СССР Афганістану дапамогі ў паліт., эканам., культурнай, ваен. і інш. галінах. Стаў фармальнай падставай для ўводу сав. войск у ДРА у снеж. 1979. Скасаваны пасля падзення рэжыму Наджыбулы ў крас. 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПРАМА́Я,
сукупнасць пунктаў прамой, якія ляжаць заднагобоку ад зададзенага пункта гэтай прамой. Каардынаты пунктаў П. задавальняюць няроўнасць x > a (ці x < a), дзе a — пастаянная. Калі сам пункт x = a (мяжа П.) належыць да П., то П. лічыцца замкнутай (ці промнем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ДЫУМ, подый (лац. podium),
1) высокая, звычайна прамавугольная платформа з лесвіцай заднагобоку і стромкімі іншымі бакамі. На П. ўзводзіліся ант. (пераважна рым. і этрускія) храмы.
2) Узвышэнне ў старажытна-рым. цырку з крэсламі для імператара, сенатараў і інш. высокапастаўленых асоб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАГРА́ННЫ ВУ́ГАЛ,
частка прасторы, абмежаваная трыма ці больш плоскасцямі, якія парамі перасякаюцца і маюць адзін агульны пункт. Агульны пункт наз. вяршыняй, лініі перасячэння плоскасцей — рэбрамі, самі плоскасці — гранямі. М.в., які размешчаны заднагобоку ад плоскасці кожнай сваёй грані, наз. выпуклым. Гл. таксама Цялесны вугал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАТ,
1) адзін з галоўных вясельных чыноў збоку жаніха — жанаты мужчына старэйшага ўзросту, які ўдзельнічаў у сватанні нявесты.
2) Жанаты ўдзельнік вяселля (дзядзька, брат, муж сястры, блізкі знаёмы жаніха або нявесты, сусед).
3) Бацька жаніха, іншы старэйшы жанаты сваяк нявесты ў адносінах найперш адзін да аднаго, а таксама да іншых родзічаў (і інш. удзельнікаў вяселля) з процілеглага боку, звычайна пасля дасягнення бакамі дамоўленасці пра шлюб. Старшы С. (першы, дружко, стараста, маршалак) кіраваў вясельным працэсам у доме жаніха і ў доме нявесты, вёз жаніха ў дом маладой, дзяліў каравай і г.д.Гал. атрыбуты першага С.: ручнік праз плячо або 2 ручнікі накрыж, яркі пояс, пуга (палка) ці бізун зчырв. бантам. Акрамя старшага былі меншы С., другі С., трэці С. і г.д., якія памагалі першаму, а таксама каранны (дамавы) С. — бацька маладога і бацька маладой. Чын С. на вяселлі захоўваецца і ў наш час, хоць і мадэрнізавана. С. называюцца і бацькі маладых (мужа і жонкі) у адносінах адзін да аднаго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАТНО́,
1) П. тэкстыльнае — гладкая льняная, паўільняная, баваўняная ці шаўковая тканіна, якую вырабляюць палатняным перапляценнем. Звычайна ніткі асновы ва ўтку маюць аднолькавую таўшчыню і шчыльнасць (гл.Ільняная тканіна). У шырокім сэнсе тэкст. П. — тканіны, трыкатаж, гардзінна-цюлевыя і інш. вырабы.
2) П. нажовачнае — рэжучы інструмент у выглядзе стальной стужкі (пласціны) з зубамі заднагобоку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕРО́ЙД (ад лац. ruber чырвоны + грэч. eidos выгляд),
рулонны дахавы і гідраізаляцыйны матэрыял. Робіцца з дахавага кардону, які насычаецца мяккімі нафтавымі бітумамі і пакрываецца цяжкаплаўкімі бітумамі з напаўняльнікамі. Заднагобоку Р. пакрываюць дробнай ці пылападобнай мінер. пасыпкай, з другога — буйназярністай ці лускаватай. Мае высокую эластычнасць, трываласць, воданепранікальнасць. Мацуецца на даху гарачымі ці халоднымі масцікамі. На Беларусі Р. вырабляе Асіповіцкі кардонна-руберойдавы завод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПЛО́СКАСЦЬ,
сукупнасць пунктаў плоскасці, якія ляжаць заднагобоку ад прамой, зададзенай на гэтай плоскасці. Каардынаты пунктаў П. задавальняюць няроўнасці Ax + By + C > 0 (ці Ax + By + < C), дзе A, B і C — пастаянныя, адначасова не роўныя нулю. Калі сама прамая (мяжа П.), якая задаецца ўраўненнем Ax + By + C = 0, належыць да П., то П. лічыцца замкнутай.