Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́ЙКА,
рака ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл. і Мядзельскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Сэрвач (бас. р. Вілія). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 142 км². Пачынаецца на ПнЗ ад в. Туркі Докшыцкага р-на. На працягу 13,2 км каналізаваная.
т. 7, с. 119
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЮ́ХА,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1978), жалезістая мінеральная лінза. Размешчана за 2 км на ПнЗ ад в. Астравы Вілейскага р-на Мінскай вобл., на аднайм. балоце, у пойме р. Зуйка Даўж. да 100 м, шыр. 50—60 м, магутнасць тоўшчы да 20 см, глыб. залягання 1,1 м. Характарызуецца жалезістай мінералізацыяй у тарфяным пакладзе, якая прадстаўлена калоідным протамагнетытам, гнёздамі гематыту і магнетыту, а таксама калоідным і зярністым сцяжэннямі сідэрыту і вівіяніту. Канцэнтрацыя мінералаў жалеза да 40%. С. — адзінае ва Усх. Еўропе месцазнаходжанне жалезістай мінералізацыі, якая ўтварылася ва ўмовах павышаных гідрадынамічных уласцівасцей адкладаў. Пры змене фізіка-хім. умоў асяроддзя мінералізацыя пераўтворыцца ў балотную руду.
В.Ф.Вінакураў.
т. 14, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)