Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРА́НКА,
рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 161 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Клятное. Асн. прыток — р. Забава (злева). Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ХАДпункт захаду,
адзін з 4 гал. пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным экватарам (гл.Нябесная сфера). Размяшчаецца злева ад назіральніка, які стаіць тварам на Пн. Абазначаецца літарамі З або W.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСА́,
рака ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Пціч (бас.р. Прыпяць). Даўж. 23,8 км. Пл. вадазбору 214 км². Пачынаецца каля в. Фартуны Бабруйскага р-на. Асн. прыток — р. Чаромуха (злева). Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАВІ́ШЧЫНА, Муравішчынскі канал,
ручай у Слуцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р.Вял. Сліва (бас.р. Прыпяць). Даўж. 21,3 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Амговічы. Прыток — ручай Сліўка (злева). Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДУ́РА (польск. bandura ад грэч. pandura),
украінскі нар. шматструнны (7—40) шчыпковы інструмент тыпу лютнепадобных. Вядома з 15 ст.Наз. таксама кобзай. Мае драўляны выдзеўбаны корпус грушападобнай формы, значна расшыраны злева. Дэка плоская, з круглай ці зоркападобнай рэзанатарнай адтулінай, шыйка кароткая, без ладоў, невял. адагнутая галоўка з завітком. Меладычныя струны («прыстрункі») нацягнуты ўздоўж корпуса і мацуюцца з яго левага боку, басовыя (бунты) — уздоўж грыфа, мацуюцца калкамі на галоўцы (служаць для акампанементу). Гукарад дыятанічны (цяпер часцей храматычны).У 1920-х г. бандура ўдасканалена, павялічылася колькасць струн, утварылася сям’я бандур — прыма, альт, бас, кантрабас. Выкарыстоўваецца ў капэлах бандурыстаў, аркестрах і ансамблях нар. інструментаў.
Бандура з дыятанічным (злева) і храматычным гукарадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМУ́ШАЎКА,
рака ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 101 км². Пачынаецца каля в. Крываногава. Цячэ па паўн. схілах Навагрудскага ўзв., у ніжнім цячэнні па Нёманскай нізіне. Злева ўпадае р. Налібаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРУДЗЕ́ЧА,
рака ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас.р. Прыпяць). Даўж. 22,4 км. Пл. вадазбору 141 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Макавічы. Асн. прыток — ручай Камарынка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́САВЫ ЛІК,
колькасць нуклонаў (пратонаў і нейтронаў) у атамным ядры. Абазначаецца A і звычайна паказваецца індэксам уверсе злева ад сімвала хім. элемента, напр., запіс 32S адпавядае ізатопу серы з A = 32 (ізатопы аднаго хім. элемента маюць розны М.л.). Гл. таксама Атам, Ядро атамнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖУ́ШКАЎСКІ КАНА́Л, Кажушковіцкі канал,
меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 31,5 км. Пачынаецца каля паўд.-зах. ускраіны г. Хойнікі, упадае ў старарэчышча Казан на пойме Прыпяці за 1,4 км на ПнЗ ад в. Слабодка. Прыток — Стралічаўскі канал (злева).