ЗЕФІ́РАЎ (Аляксей Пятровіч) (25.3.1907, г. Гомель — 8.9.1979),
савецкі хімік-неарганік і металург. Чл.-кар.АНСССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1932). У 1932—56 у Мін-ве каляровай металургіі СССР (акрамя 1943—46), адначасова (з 1949) у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. З 1967 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та хім. тэхналогіі. Навук. працы па хіміі і металургіі рэдкіх і высакародных металаў. Ленінская прэмія 1965, Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФАРМАЦЫ́ЙНЫ АНА́ЛІЗ,
раздзел стэрэахіміі, які вывучае канфармацыі малекул, працэсы іх узаемнага пераходу, а таксама залежнасць фіз. і хім. уласцівасцей ад канфармацыйных характарыстык. Навук. аснова К.а. — хімічнай будовы тэорыя і квантавая хімія. Асн. метады даследаванняў — метад ядз. магнітнага рэзанансу, інфрачырв. спектраскапія, паляраграфія і інш. спектральныя метады. Значны ўклад у развіццё К.а. зрабілі Д.Х.Р.Бартан, А.Баер, У.Прэлаг, Г.Заксе, М.С.Зефіраў. Выкарыстоўваюць для даследавання біяхім. і біяфіз. працэсаў, што абумоўлена залежнасцю ўласцівасцей біяпалімераў ад іх канфармацыйных параметраў, а таксама біял. актыўнасці арган. злучэнняў ад магчымасці ўтвараць у арганізме чалавека і жывёл фізіялагічна актыўныя канфармацыі.