Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Камуністычная партыя Новай Зеландыі 7/528
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КА ПРАЛІ́Ў (Cook Strait),
праліў паміж Паўн. і Паўд. астравамі Новай Зеландыі, злучае Тасманава м. з Ціхім ак.Даўж. 107 км, шыр. 22—91 км, найменшая глыб. 97 м. На ўсх. беразе сталіца Новай Зеландыі — г. Уэлінгтан. Названы ў гонар Дж.Кука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙБАРЫ́СТЫ,
назва членаў лейбарысцкіх (рабочых) партый у Вялікабрытаніі (гл.Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі), Аўстраліі (партыя засн. ў 1891) і Новай Зеландыі (засн. ў 1916).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ТА ПРАДСТАЎНІКО́Ў,
назва аднапалатных парламентаў на Кіпры, Мальце, Новай Зеландыі, ніжніх палат парламентаў Рэспублікі Беларусь, Бельгіі, Калумбіі, ЗША, Філіпін, Ямайкі, Японіі і некаторых інш. краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
В’ЕТНА́МСКАЯ ВАЙНА́ 1964—73,
вайна ЗША і іх саюзнікаў (Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўд. Карэі, Тайланда, Філіпін) супраць нац.-вызв. сіл Паўд. В’етнама. Гл. ў раздзеле Гісторыя арт.В’етнам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НЗЮС (ANZUS; Australia, New Zealand, United States),
ваенна-палітычны блок Аўстраліі, Новай Зеландыі і ЗША. Назва ад першых літар краін-удзельніц. Дагавор пра стварэнне блока падпісаны 1.9.1951 у Сан-Францыска (ЗША) на неабмежаваны тэрмін, уступіў у сілу 29.4.1952. Інспіраваны ЗША, якія пасля пачатку Карэйскай вайны (1950) імкнуліся стварыць на ўзор НАТОкалект. саюз бяспекі ў ціхаакіянскай прасторы. Прадугледжваў узаемную падтрымку ў выпадку нападу на аднаго з партнёраў. Аўстралія і Новая Зеландыя бачылі ў дагаворы гарантыю бяспекі ад Японіі. Пасля закрыцця новазеландскіх партоў для атамных ваен. караблёў ЗША (1985) амер. ўрад у 1986 абвясціў пра спыненне сваіх абавязкаў у адносінах да Новай Зеландыі, яе членства ў АНЗЮСе прыпынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІЯ́НСКАЕ ПАЎША́Р’Е,
умоўная палавіна сферычнай паверхні Зямлі, у межах якой Сусветны ак. (гл.Акіян) найб. пакрывае зямны абшар (пад сушай 9% паверхні). Цэнтр паўшар’я знаходзіцца на У ад Новай Зеландыі. Гл. таксама Мацерыковае паўшар’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІУ́Э (Niue),
уладанне Новай Зеландыі на аднайм. востраве ў паўд.ч. Ціхага ак., у Палінезіі. Пл. 262,6 км². Нас. 1,8 тыс.чал. (1995); жывуць ніуэанцы, або ніуэ — адзін з палінезійскіх народаў. Афіц. мова — англійская, але большасць жыхароў карыстаецца мясц. мовай. Вернікі пераважна пратэстанты. Насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, рыбалоўстве, абслугоўванні турыстаў. Значная эміграцыя ў Новую Зеландыю. Адм. ц. і порт — пасёлак Алофі. В-аў Н. — каралавага паходжання, падняты атол. Паверхня плоская, найб.выш. 66 м. Клімат трапічны, гарачы. Сярэднямесячныя т-ры каля 24 °C, выпадае 2200 мм ападкаў за год. Каля 5,4 тыс.га занята лесам з каштоўнымі пародамі дрэў, астатняя тэр. пад пасадкамі какосавай пальмы і лімонаў, палямі і агародамі (ямс, тара, батат, бананы, агародніна, вострапрыпраўныя расліны), лугамі і пашай. Жывёлагадоўля (свінні, козы). Птушкагадоўля. Пчалярства. Рыбалоўства. Прадпрыемствы харч. прам-сці і па перапрацоўцы какосавых арэхаў. Саматужныя маст. промыслы (цыноўкі, капелюшы, сумкі і інш.). Абслугоўванне турыстаў (пераважна з Новай Зеландыі). Марскія і авіяц. сувязі з Новай Зеландыяй. Аэрапорт. Аснова экспарту — копра, лімоны, драўніна, вострапрыпраўныя расліны, бананы, маст. вырабы, мёд. Востраў атрымлівае фін. дапамогу ад Новай Зеландыі. Грашовая адзінка — новазеландскі долар.
Востраў заселены палінезійцамі ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. Адкрыты брыт. мараплаўцам Дж.Кукам у 1774. У 1900 абвешчаны пратэктаратам Вялікабрытаніі, з 1901 пад кіраваннем Новай Зеландыі. У 1901—03 — частка пратэктарата Астравы Кука, з 1903 асобнае ўладанне. У 1966 створана Заканад. асамблея, якая выбіраецца ўсеагульным галасаваннем. З 1974 мае статус «самакіравальная тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі» з Новай Зеландыяй, якая пакінула за сабой пытанні знешніх зносін і абароны Н.