ДРОЗД Мікалай Пракопавіч (падп.псеўд.Дзядзька Вася; 1890, в. Селішча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 1943),
удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. З 1939 працаваў на лямцавай ф-цы «Чырвоны Кастрычнік». У час акупацыі Мінска ням.-фаш. захопнікамі арганізаваў і ўзначаліў падп. групу. На яго кватэры захоўваліся зброя, боепрыпасы, медыкаменты, хаваліся падпольшчыкі і ваеннаслужачыя, якія трапілі ў акружэнне, у 1941 адбыліся 2 пасяджэнні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. Д. удзельнічаў у аперацыі па знішчэнні В.Кубэ. 24.9.1943 Д., яго жонка і дачка Рэгіна арыштаваны і пасля катаванняў загублены ў Трасцянецкім лагеры смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЕ́ЎСКІ Канстанцін Іосіфавіч (1905, Мінск — вясна 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Да вайны на гасп. рабоце. У час акупацыі Мінска з вер. 1941 удзельнічаў у арганізацыі-падполля, разам з М.К.Каржанеўскім кіраваў падп. групай у Кастр. р-не горада, накіроўваў дзейнасць камсамольска-маладзёжных груп. З мая 1942 сакратар падп.Кастр. райкома КП(б)Б, з чэрв.чл. Мінскага гаркома КП(б)Б, заг. аддзела па арганізацыі дыверсій, удзельнічаў у распаўсюджванні падп.газ.«Звязда» і лістовак. У кастр. 1942 арыштаваны і вясной 1943 загублены ў фаш. катавальнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУ́МАЎ Яўген Уладзіміравіч (падп.псеўд.Самарын; 16.12.1876, Масква — 10.2.1944),
удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). Канд.мед.н. (1935), праф. (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1902). З 1905 земскі ўрач у Рэчыцкім пав. У 1-ю сусв. і грамадз. войны хірург і ўрач шпіталяў на Зах. фронце. З 1921 у мед. установах Мінска. У Вял.Айч. вайну ў 1-й гар. бальніцы: дапамагаў параненым партызанам і падпольшчыкам, забяспечваў падполле і многія партыз. атрады медыкаментамі, абсталяваў 2 партыз. шпіталі. У кастр. 1943 арыштаваны акупац. ўладамі, адмовіўся з імі супрацоўнічаць, загублены ў душагубцы. Яго імем у Мінску названы вуліца і бальніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦО́МПЕЛЬ Павел Аксанавіч (5.8.1933, с. Вербка Ляцічаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 12.2.1997),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). Працаваў у манум. і станковай скульптуры. Найб. значныя манум. творы: Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў 1-га Бел. фронту і партызан у в. Сычкава Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. (1968), помнікі «Партызанская зямля» ў в. Іканы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. (1965), сав. патрыётам, што загубленыням. фашыстамі ў 1941, у калгасе «Дружба» Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. (1966, з А.Веліксонавым; усе з арх. Ю.Казаковым). Аўтар станковых работ: «Партызан-сейбіт», «Праметэй» (абедзве 1967), «Рэквіем» (1969), «Е.Міровіч» (1970), «Асілак» (1986), кампазіцыі «Вялікая Айчынная вайна» (1975).